Майстар-клас «Форма. Колер. Кампазіцыя», натхнёны УНОВІС, у Мінску

17.02.2022 18:30 - 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (пр-т Незалежнасці, 47) Бясплатнае

17 лютага ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў у рамках выставачнага праекта канкрэтна-канструктыўнага мастацтва «Constructio» пройдзе майстар-клас «Форма. Колер. Кампазіцыя».



Дата: 17 лютага

Час: 18.30

Месца: Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, пр-т Незалежнасці, 47, Мінск

Мастак Руслан Сяргееў прапануе наведвальнікам, выкарыстоўваючы геаметрычныя трафарэты, стварыць свой твор мастацтва ў стылі супрэматызм.

Выстава прысвечана 100-гадоваму юбілею УНОВІС. Аб’яднанне УНОВІС (1920-1922) уяўляла сабой арт-групоўку новага тыпу, створаную — што характэрна для савецкага пострэвалюцыйнага дзесяцігоддзя — на базе дзяржаўнай установы.

Мэта праекта «Constructio» — прадставіць канструктывісцкі накірунак у мастацтве мастакоў Беларусі.

Запісацца на майстар-клас можна па спасылцы ці па тэлефоне: +375 17 235-03-32.

Кошт занятку — 10 р.


Вам можа быць цікава

Выстава «Сучасны авангард Віктара Пятрова» ў Мінску

15.05.2026 18:00 - 30.05.2026 20:00 галерэя «Мастацтва» (пр-т Незалежнасці, 12)

Вялікі баль Валовічаў у Свяцку

23.05.2026 (15:00 - 18:00) сядзіба Вялікі Свяцк Валовічаў

Імпрэза «Разгуляўся Юр’еў конь» у Гомелі

23.05.2026 (17:00 - 22:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ