Майстар-клас па беларускіх традыцыйных танцах у Варшаве

25.11.2023 12:30 - 14:30 Pałacyk Ksawerego Konopackiego (Strzelecka 11) Бясплатнае

У межах фестывалю «Усе мазуркі свету» пройдзе майстар-клас па беларускіх традыцыйных танцах. Праводзіць фалькларыстка Алена Ляшкевіч. Грае капэла «Куфар».


Дата: 25 лістапада

Час: 12:30 — 14.30

Месца: Pałacyk Ksawerego Konopackiego, Strzelecka 11, Варшава.

Запрашаем усіх ахвочых, з любым узроўнем танцавальнай падрыхтоўкі (і без яе).

Рэкамендуем узяць з сабой пітную ваду і зручны абутак: кавалерам — на плоскай падэшве з т.зв лёгкім слізгаценнем, а дамам — чаравікі на нізкім абцасе.

Развучым беларускія фігурныя танцы найстаражытнейшага пласта, з імітацыяй рухаў птушак і сельскагаспадарчых прац. Такія танцы часта выдзяляліся з рытуальных карагодаў. Танцы ў парах захоўваюць пры гэтым шэраг старых элементаў.

«Карагоднасць» некаторых парных танцаў праяўляецца ва ўзаемаадносінах, якія не абмяжоўваюцца толькі партнёрам у пары, а датычацца агульных танцаваных фігур (вітанне суседа, выхад у цэнтр кола). На варштатах мы таксама пабачым, як «карагоднае мысленне» паўплывала на адносна познія, г.зв. гарадскія побытавыя танцы, якія, хутчэй за ўсё, трапілі ў беларускую вёску толькі ў ХХ ст. Танцаваць будзем парамі, тройкамі, чацвёркамі і ў коле. Калі хопіць часу, паспрабуем сябе ў сольных скоках. Скончым майстар-клас так, як сканчваліся сапраўдныя вясковыя танцавальныя вечарынкі: імправізаванай полькай.

Капэла «Куфар» складаецца з беларускіх музыкаў, якія цяпер жывуць у Варшаве. Грае традыцыйную танцавальную музыку з розных рэгіёнаў Беларусі, з асаблівай увагай да паўночнай часткі краіны (адтуль паходзіць большасць запісаў дуды).

Удзельнікі гурта арыентуюцца на традыцыйную манеру выкананьня і натхняюцца музычнай спадчынай вясковых музыкаў.

Капэла заграе таксама на фестывальнай Ночы танцаў 25 лістапада.

Дадатковая інфармацыя і набыццё квіткоў па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Спектакль «Блукаючыя агні» ў Вільні

11.05.2025 (18:30 - 20:00) «Vileišio18N» (P. Vileišio g. 18N)

ZNICH у Кракаве

16.05.2025 (18:30 - 20:30) Garage Pub (Marszałka Józefa Piłsudskiego 27)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ