Майстар-клас па цыянатыпіі ў Вільні

14.02.2024 18:30 - 20:00 CreateCulture Space (Karmelitų g. 5) 10 еўра

14 лютага Святлана Петушкова запрашае на майстар-клас па цыанатыпіях у Вільні. 




Дата: 14 лютага

Час: 18:30 (час мясцовы)

Месца: CreateCulture Space, Karmelitų g. 5, Vilnius



Удзельнікаў чакае знаёмства з тэхнікамі працы мастачкі і развагі аб сучасным мастацтве. 


Цыянатыпія — гэта старажытны метад кантактнага фотадруку, вынайдзены Джонам Гершалем у 1842 годзе. 


Адбіткі, выкананыя гэтай тэхнікай, маюць адметны сіні колер, вядомы як «берлінскі лазурак».



Падчас майстар-класа ўдзельнікі: 


даведаюцца пра гісторыю і выяўленчыя магчымасці працэсу 

выбяруць паперу 

разлічаць экспазіцыю і навучацца кіраваць кантрастам 

затануюць свой адбітак



Што трэба для майстар-класа: 

• Загадзя запампаваць 1-2 фатаграфіі, якія вы будзеце друкаваць, у форму рэгістрацыі 

• Захапіць з сабою майку/шоперы, калі хочаце надрукаваць сваю фатаграфію НЕ на паперы



Уваход: 10 euro. Колькасць месцаў абмежаваная. Рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ