Майстар-клас па выцінанцы ад Наталлі Сухой у Мінску

22.10.2022 15:00 - 17:00 галерэя «Малінавы кот» (Дзяржынскага, 131) 35 рублёў

У суботу, 22 кастрычніка, слынная майстрыня выцінанкі, арт-тэрапеўтка Наталля Сухая ладзіць файны майстар-клас, на якім вы зможаце засвоіць гэтае няпростае майстэрства, выразаўшы сабе мілага коціка!



Дата: 22 кастрычніка

Час: з 15.00 да 17.00

Месца: галерэя «Малінавы кот», Дзяржынскага, 131, Мінск


Мастацтва выцінанкі ўключана ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. Ва ўзор выцінанкі часта ўпляталіся гісторыі і сімвалы, важныя для роду. А яшчэ — дэталі, характэрныя для асобнага рэгіёна, па якіх «свае» даведваліся і знаходзілі адзін аднаго.

Вось што вас чакае:

спачатку вы паглыбіцеся ў беларускую традыцыйную культуру: спадарыня Наталля дасць ёмісты і вельмі цікавы экскурс у гісторыю выцінанкі;

засвоіце галоўныя прыёмы і тэхнікі выразання ўзору на паперы;

сваімі рукамі створыце карункавы партрэт катка пад далікатным кіраўніцтвам спадарыні Наталлі.


Кошт майстар-класа — 35 рублёў. У яго ўжо ўваходзяць усе неабходныя матэрыялы.

Каб запісацца на майстар-клас, неабходна зрабіць перадаплату 15 рублёў на сайце галерэі па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Спас у Суле

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 (вул. Цэнтральная, 14В/3)

Квэст «Таямніцы экспазіцый» у Мінску

23.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Кніжны клуб з Альгердам Бахарэвічам у Варшаве

27.08.2026 18:30 - 28.08.2026 20:00 Букіністка (ul. Smulikowskiego 4 °C)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ