Майстар-клас «Упрыгожванні твайго цела. Папараць-кветка» ў Мінску

28.06.2025 13:00 - 16:00 галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10) 35 рублёў



У суботу, 28 чэрвеня, у галерэі Шчамялёва адбудзецца купальскі майстар-клас «Упрыгожванні твайго цела. Папараць-кветка» па вырабе кветкавых вянкоў з фаамірану





Спрадвеку ў ноч на Івана Купалу дзяўчыны плялі вянкі і кідалі іх у ваду. Кветкі і зёлкі для вянка выбіраліся невыпадкова. Яны павінны былі мець магічныя ўласцівасці, каб забяспечыць гаспадыні вянка шчаслівы лёс. 

Аб тым, якія элементы неабходны для стварэння сапраўднага купальскага вянка, вам раскажа вядучая майстар-класа, навуковая супрацоўніца галерэі, мастачка тэкстылю, мастацтвазнаўца Марыя Гапіенка.

 У якасці матэрыяла для вырабу ўпрыгожванняў прапануюць фааміран. 

Працягласць — 3 гадзіны. 


Кошт — 35 рублёў. Усе матэрыялы дадуць, а таксама пачастуюць гарбаткай са смачнюшкамі. 


Запісвайцеся праз мэйл artgalleryminsk@gmail.com



Вам можа быць цікава

Выстава «Вечная жаноцкасць» у Мінску

13.06.2025 18:00 - 24.08.2025 20:00 галерэя «Арт-Беларусь» (вул. Казлова, 3)

Канцэрт класічнай музыкі «PASSIONE» ў Мінску

26.06.2025 (19:00 - 21:00) Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20 (сяродкрыжжа))

Творчы вечар Маргарыты Латышкевіч у Мінску

27.06.2025 (18:30 - 20:00) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Купалле ў Залессі

05.07.2025 (20:00 - 23:55) паркавая зона Залескага Дома культуры

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ