Дабрачынны майстар-клас па лепцы варэнікаў у Вільні

16.04.2022 13:00 - 16:00 (Pylimo g. 6) Бясплатнае

16 красавіка суполка «Актыўным быць файна» запрашае на майстар-клас па лепцы варэнікаў.



Дата: 16 красавіка

Час: 13.00 (час мясцовы)

Месца: Pylimo g. 6, Вільня

Удзельнікі майстар-класа даведаюцца фірмовыя ўкраінскія сакрэты гатавання варэнікаў, налепяць цэлых тры віды варэнікаў (з грыбамі, з салёным тварагом і зелянінай, з салодкім тварагом), а потым зладзяць дэгустацыю і пагутараць.

Майстар-клас правядуць лайф-коуч з Украіны Кацярына Піпір’ене, event-менеджэрка з Беларусі Таццяна Штэйнбук.

Удзел у майстар-класе — за данат ад 5 еўра гатоўкай. Усе сродкі будуць накіраваны ў падтрымку Украіны.

Для бежанцаў з Украіны ўдзел бясплатны.

Колькасць месцаў абмежаваная. Для ўдзелу запоўніце, калі ласка, невялікую анкету.

З сабой захапіце фартушкі!


Вам можа быць цікава

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Выстава Ганны Мусялавай «Жыццё на скрынях» ў Варшаве

25.08.2026 18:00 - 11.09.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Вялікая заля) (Foksal, 11/1)

Лекцыя «Зачараваны роднай прыродай. Майстар пейзажа Антон Бархаткоў» у Мінску

09.09.2026 (17:00 - 19:00) Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус, зала беларускага мастацтва XIX — пачатку XX стст.) (К. Маркса, 24)

Дзень Гомеля ў Варшаве

12.09.2026 (16:00 - 23:00) бар «Карма» (Aleja 3 Maja 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ