Майстар-клас «Велікодны ўзор» у Мінску

04.04.2026 13:00 - 16:00 Галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10) 20 BYN
У суботу, 4 красавіка, у галерэі Шчамялёва адбудзецца майстар-клас па па роспісе велікодных яек у тэхніках пісанкі і крапанкі «Велікодны ўзор».

Са старажытных часоў яйка асацыюецца ў людзей з адраджэннем і пачаткам новага жыцця.

Упрыгожваць яйкі роспісам пачалі яшчэ ў паганскія часы, і пазней гэты звычай стаў адным з абрадаў хрысціянства.

Паводле падання, сімвалам Вялікадня лічыцца менавіта чырвонае яйка, якое паднесла Марыя Магдаліна імператару Тыберыю, прамовіўшы: «Хрыстос Уваскрэс!».

Велікодныя яйкі маюць свае назвы ў залежнасці ад тэхнікі, якая выкарыстоўвалася пры афарбоўванні.

Крашанкі — аднатонныя яйкі, крапанкі — гэта яйкі, пакрытыя рознакаляровымі плямкамі, якія атрымліваюць пры дапамозе кропелек воску.

А калі на афарбаваным яйку прадрапваецца малюнак, тое атрымліваецца драпанка.

Адны з самых прыбраных і дэкаратыўных — яйкі-пісанкі. Малюнак на іх наносяцца спецыяльным інструментам — пісачком.

Больш падрабязна пра гісторыю і спосабы вырабу велікодных яек вы даведаецеся на майстар-класе.

Яйкі для роспісу — вараныя, 2-3 штукі, — калі ласка, прыносьце з сабой.

Майстар-клас правядзе мастачка, мастацтвазнаўца Марыя Гапіенка.

Працягласць — 3 гадзіны. 

Усе матэрыялы дадуць.

Квіткі — 20 рублёў дарослым, 15 рублёў студэнтам і пенсіянерам, школьнікам — 10 рублёў.

Запісвайцеся праз мэйл artgalleryminsk@gmail.com альбо па нумары +375173422426.



Вам можа быць цікава

Выстава «Два стагоддзі моды ў Мастацкім» у Мінску

07.03.2026 14:00 - 06.06.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава «Музей — гэта мы!» у Мінску

01.04.2026 17:00 - 15.07.2026 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Выстава Уладзіміра Акулава «Позірк з паднябесся» ў Віцебску

10.04.2026 10:00 - 31.05.2026 17:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Лекцыя «Марк Шагал: паміж небам і зямлёй» у Мінску

28.05.2026 (18:00 - 20:00) літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ