Майстар-клас «Велікодны ўзор» у Мінску

12.04.2025 13:00 - 16:00 галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10) 20 рублёў



У суботу, 12 красавіка, у галерэі Шчамялёва адбудзецца майстар-клас «Велікодны ўзор» па роспісе велікодных яек у тэхніцы пісанкі і кропанкі.





Велікодныя яйкі маюць свае назвы ў залежнасці ад тэхнікі, якая выкарыстоўвалася пры афарбоўванні.

Крышанкі — аднатонныя яйкі, крапанкі — гэта яйкі, пакрытыя рознакаляровымі плямкамі, якія атрымліваюць пры дапамозе кропелек воску. А калі на афарбаваным яйку прадрапваецца малюнак, тое атрымліваецца драпанка.

Адны з самых прыбраных і дэкаратыўных — яйкі-пісанкі. Малюнак на іх наносяцца спецыяльным інструментам — пісачком.

Больш падрабязна пра гісторыю і спосабы вырабу велікодных яек вы даведаецеся на майстар-класе, які правядзе навуковая супрацоўніца галерэі, мастачка, мастацтвазнаўца Марыя Гапіенка.

Пад яе чулым кіраўніцтвам вы распішаце велікодныя яйкі ў тэхніцы пісанкі і крапанкі.

Яйкі для роспісу (вараныя, 2-3 шт.), калі ласачка, прыносьце з сабой. Усе астатнія матэрыялы, а таксама смачную гарбатку дадуць.

Працягласць — 3 гадзіны.


Кошт квіткоў:
20 рублёў — для дарослых 15 рублёў — для студэнтаў, пенсіянераў 10 рублёў — для школьнікаў


Запісвайцеся праз мэйл artgalleryminsk@gmail.com.



Вам можа быць цікава

Сустрэча «Выгаранне ў эміграцыі» ў Варшаве

19.04.2025 (13:00 - 15:00) Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa, 6a)

Лекцыя з цыклу «Плакат+» у Віцебску

19.04.2025 (15:00 - 17:00) Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Першы сольнік NOCHY ў Варшаве

28.04.2025 (20:00 - 22:00) Pawilion 18 (Grochowska 324)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ