Майстар-класы Руфіны Базловай у Беластоку (12+)

23.04.2022 - 24.04.2022 10:00 - 17:00 галерэя «Арсенал» (ul. Mickiewicza, 2) Бясплатнае

23 і 24 красавіка ў беластоцкай галерэі «Арсенал» дасць два майстар-класы мастачка Руфіна Базлова, знакамітая сваімі вышыванкамі на злабадзённыя тэмы.



Дата: 23 і 24 красавіка

Час: 10.00 і 15.00 адпаведна (час мясцовы)

Месца: галерэя «Арсенал», вул. Міцкевіча, 2, Беласток

Майстар-класы ладзяцца ў межах выставы беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія». Яны адрасаваны ўсім жадаючым выказаць салідарнасць з Беларуссю, зацікаўленым традыцыйнай вышыўкай і тым, хто хоча прыняць удзел у новым праекце «Framed in Belarus», прысвечаным палітычным зняволеным.

Мэта акцыі «Framed in Belarus» — расказаць гісторыі ўсіх незаконна асуджаных беларускіх грамадзян і грамадзянак, стварыць іх партрэты ў традыцыйнай тэхніцы беларускага вышыўкі — чырвонай ніткай на белым фоне — і прадставіць важны этап ў гісторыі Беларусі з выкарыстаннем (між)нацыянальнага народнага рамяства.

На майстар-класе ўдзельнікам будуць прадстаўлены канцэпцыі і прынцыпы акцыі. У іх таксама будзе магчымасць убачыць вышываныя працы ўдзельнікаў з іншых краін. Праграма майстар-класа ўключае ў сябе асновы вышыўкі крыжам.

Спадарыня Руфіна падзеліцца навыкамі, неабходнымі вышывальшчыкам і вышывальшчыцам, якія толькі пачынаюць свой шлях у гэтым рамястве.

Уваход вольны. Рэгістрацыя па спасылцы

Умова удзелу ў майстар-класах — атрыманне з Галерэі «Арсенал» зваротнага ліста з пацвярджэннем прыёму заяўкі.


Вам можа быць цікава

Фотавыстава Анатоля Кухарчука "Таямніца чорнага квадрата" ў Мінску

15.01.2026 18:00 - 01.03.2026 19:00 Галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Чытальня ТБМ у Лодзі абмяркуе Пранціша Вырвіча

28.02.2026 (18:00 - 19:30) MAL - Miejsce Aktywności Lokalnej (Wólczańska 168)

Выстава Уладзіміра Басалыгі «Пад нябёсамі радзімы» ў Мінску

04.03.2026 18:00 - 19.04.2026 19:00 галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Спектакль «Стомлены д’ябал» ва Уроцлаве

14.03.2026 (19:00 - 20:00) Centrum Ukraińskie Kultury i Rozwoju (ul. Ruska 46a/201)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ