«Межы Айчыны пазначым крывёю!» Уладзімір Арлоў у Варшаве

01.06.2023 18:30 - 20:30 Беларускі Дом у Варшаве (ul. Kryniczna 6) Бясплатнае

У чацвер, 1 чэрвеня, у варшаве адбудзецца творчая сустрэча з Уладзімірам Арловым «Межы Айчыны пазначым крывёю!», прысвечаная 160-годдзю паўстання 1863-1864 гадоў у Беларусі.



Дата: 1 чэрвеня

Час: 18.30 (час мясцовы)

Месца: Беларускі Дом у Варшаве, ul. Kryniczna 6, Варшава


На сустрэчы прэзентуюць новую кнігу спадара Уладзіміра «Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча» і знакамітае выданне «Імёны свабоды», што ўтрымлівае 410 партрэтаў змагароў за свабоду нашай зямлі з часоў Тадэвуша Касцюшкі да нашых дзён.

Пісьменнік раскажа, чыім жа быў лозунг «Межы Айчыны пазначым крывёю!», і падзеліцца гістарычнымі цікавосткамі пра:

Новыя факты з жыцця Кастуся Каліноўскага

Рэйкавую вайну і іншыя малавядомыя старонкі баявых дзеянняў супраць расейскіх карнікаў

Лёсы паўстанцкіх камандзіраў

Жанчын у паўстанні: маці, жонак, каханых

А яшчэ можна будзе атрымаць аўтограф і набыць кніжачак.



Уваход вольны!


Вам можа быць цікава

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава Фелікса Гумена «Акварэль — маё жыццё» ў Мінску

10.09.2026 16:00 - 15.11.2026 19:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Мюзікл «NIE KABARET» у Варшаве

25.09.2026 (21:00 - 23:00) сядзіба BY TEATR (Konstruktorska 6a)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ