“Мілашоўска-Мілашаўскія чытанні”: прэзентацыя вясельнага дыска, адкрыццё мастацкай галерэі, кінапраект “Неруш”

04.09.2016 11:00 - 17:00 в. Мілашова (Віцебская вобл., Мёрскі р-н) Бясплатнае

 

4 верасня аб 11.00 у в. Мілашова (Віцебская вобл., Мёрскі р-н) у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбудуцца чарговыя “Мілашоўска-Мілашаўскія чытанні” . Гэтым разам у межах праекта прэзентуецца музычны кампакт-дыск “Песні і найгрышы вяселля вёскі Лявонпаль і яе наваколляў у запісах Сяргея Панізніка 1968-1969 гадоў”, матэрыял для якога быў запісаны амаль 50 год таму ў Міёрскім раёне Віцебскай вобласці.

Маладыя, якія пабраліся шлюбам на тым вяселлі, былі з Мілашова – жаніх, Франак Адамовіч – жыхар Мілашова. Нявеста ж прыехала настаўнічаць у Мілашоўскую школу і тут сустрэла свайго суджэнца. Вяселле ладзілася, як і належыла: спачатку ў маладой, у Лявомпалі, пасля ў маладога, у Мілашове.

Сёлетнія “Мілашоўска-Мілашаўскія чытанні” адбудуцца ў касцёле Маці Божай Шкаплернай пасля імшы. Выступяць Сяржук Доўгушаў, музыка, выдавец дыска, спявачка Юлія Літвінава і полацкі гурт “Варган”. Арганізуе і вядзе імпрэзу аўтар праекта “Мілашоўска-Мілашаўскія чытанні” Алена Масла.

Пасля прэзентацыі дыска на сядзібе мілашоўца Стэфана Масла адбудзецца адкрыццё мастацкай галерэі “Пуня”, дзе будзе зладжаны вернісаж прац мастачкі Аксаны Аракчэеваі і Крысціны Пержуковай.

Гасцямі прэзентацыі, сярод астатніх ахвотных, чакаюцца і ўдзельнікі вяселля, якое адбылося 50 год таму, і самой маладой – Яўгеніі Сяргееўны Шадурскай. Таксама да святкавання далучацца ўдзельнікі кінапраекта “Неруш”, які акурат у гэты дзень будуць весці здымкі чаговай сцэны ў ваколіцах Мілашова і на якім мастаком — ураджэнка Мілашова Крысціна Пержукова.

Праект “Мілашоўска-Мілашаўскія чытанні” распачаты пісьменніцай Аленай Масла ў 2011 годзе, у 2012 стаў адным з пераможцаў конкурсаў праектаў, які ладзіць кампанія “Будзьма”. Штогод у межах праекта ладзяцца імпрэзы з удзелам пісьменнікаў, музыкаў, мастакоў у Мілашове (продкі і сваякі славутых Оскара і Чэслава Мілаша адбудавалі тут фальварак, захаваны па сёння), а таксама Мілашоўскіх ваколіцах: мясцінах, якія акрэслены межамі парафіі мілашоўскага касцёла. Ладзяцца “Мілашоўска-Мілашаўскія чытанні” і ў Мінску – сёлета ў лістападзе адбудзецца “юбілейная” вечарына: праект адзначыць пяцігоддзе.


Вам можа быць цікава

Выстава "Таямнічыя сны Лізы Лянкевіч" у Кракаве

07.03.2026 18:00 - 11.04.2026 22:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Жаночы кватэрнік на Коласавай сядзібе ў Мінску

09.04.2026 (18:30 - 20:30) музей 1-га з’езда РСДРП (пр-т Незалежнасці, 31А)

Майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны» ў Беластоку

26.04.2026 (11:00 - 16:00) сядзіба Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства (вул. Варшаўская, 11)

«Relikt» у Познані

26.04.2026 (20:00 - 22:00) Klub muzyczny «Pod Minogą» (Feliksa Nowowiejskiego 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ