Мінск джынсавы: рок’н’рольная велаэкскурсія

26.05.2016 18:30 - 20:30 ст.м. Няміга (выхад да палацу Спорта) 70 000 - 100 000

Жывы і кудлаты, каляровы і трохі з жартам, вясёлы музычны велаўспамін аб маладосці нашых бацькоў: галоўныя тусовачныя месцы мінскіх бітнікаў і хіпі, культавыя фестывалі і танц-пляцоўкі, Элвіс і Мулявін, “Лед-Зэпелін” і “Алгарытмы” – уся праўда пра мінскі андэграўнд 60-70-х! Чакаем усіх аматараў добрай музыкі, ровараў і гісторыі Мінска!

Старт – 26 траўня, чацвер, 18-30, ад ст.м. Няміга (выхад у бок Палаца спорту)
Працягласць – 3 гадзіны
Кошт – 70 тбр папярэдне, 100 тбр у дзень экскурсіі
Старым Хіпанам – бясплатна
Арганізатар – “Менскі велашпацыр”
Аўтарская экскурсія Р.Абрамчука, ідэя – С.Сахараў
“Мінск джынсавы” – абноўленая версія маршрута “Мінскія хіпаны”

Падрабязнасці:
www.mienskbiketour.by
вк, фб – Менскі велашпацыр
+375297040018

іншыя нашыя велаэкскурсіі ў траўні’2016

20.05, 18.30 Минск.Лучшее: обзорная велоэкскурсия (перенос с 27.05)

24.05, 19.30 Таямніцы Лошіцкага парка

31.05, 18.30 Менск гандлёвы: па старых рынках, базарах ды кірмашах

ІП Абрамчук Р.М. УНП 192201977


Вам можа быць цікава

Выстава «Беларускія мастакі ў выгнанні» ў Кракаве

01.03.2026 12:00 - 19.04.2026 18:00 Музей Яна Паўла II (ul. Totus Tuus, 34)

Выстава Барыса Аракчэева «Песні веснавыя» ў Мінску

08.04.2026 18:00 - 08.05.2026 20:00 Мастацкая галерэя БЕЛАРТ (вул. К. Маркса, 4)

Спектакль «Po co babie sztuka?» у Варшаве

19.04.2026 (19:00 - 21:00) Scena Metro (Metro Bródno 11)

Palina ў Лісабоне

30.04.2026 (20:00 - 22:00) Republica da Musica (R. do Centro Cultural 29)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ