Мінскія навамучанікі: горад подзвігаў 1920-50-х гадоў

29.10.2017 13:00 - 13:00 Пасля запісу ад 8 руб.

Мінскія навамучанікі: горад подзвігаў 1920-50-х гадоў
пешаходная экскурсія

29 кастрычніка, 13:00

Праваслаўная царква, перанасычаная ўладай і заможнасцю, пасля рэвалюцыі апынулася ў стане жабрака і маргінала – і гэтым стала вельмі падобнай да свайго Заснавальніка, Хрыста. Мінскія святары – падвяргаліся жорсткаму кантролю і ўціску; царкоўная маёмасць – пераходзіла ў дзяржаўную і распрадавалася за мяжу; храмы – зачыняліся, руйнаваліся, ператвараліся ў гаспадарчыя аб’екты. Адносіны камуністычнага ўрада і царкоўнай герархіі рабіліся ўсё больш напружанымі. Выхад з сітуацыі – вузкая цярністая сцежка – ужо ззяў перад тымі, хто вырашыў ісці да канца… Іх лікі сёння – на царкоўных абразах, іх імёны – шэпчуць у малітвах. Зняважаныя пры жыцці, яны былі кананізаваныя царквой у наш час.
У знакавы дзень, калі восемдзесят год таму ў Курапатах быў расстраляны цвет беларускай творчай інтэлігенцыі, мы пройдземся па мінскіх слядах святароў і царкоўных дзеячоў з падобных лёсам, але пачнем ад іх бесклапотных юнацкіх гадоў, вучобы ў царкоўнай семінарыі… запрашаем усіх цікаўных!

8 руб. папярэдне, 10 руб. на месцы
запіс у групу:
+375297040018, +375297978744
вк, fb – Менскі велашпацыр
www.mienskbiketour.by


Вам можа быць цікава

Выстава «Чатыры бакі М’Арта» ў Віцебску

24.03.2026 17:00 - 26.04.2026 17:00 Арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Выстава Валерыя Талкачова «Цёплае святло» ў Мінску

25.03.2026 18:00 - 03.05.2026 17:00 Арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а)

Стэндап на мовах у Гданьску

03.04.2026 (19:00 - 21:00) Velvet Show & Dinner (Wajdeloty 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ