Майстар-клас па па вырабе керамічнага посуду

06.06.2019 19:00 - 21:00 Камп’ютарная акадэмія “ШАГ” (вул. К. Маркса, 32) 20 рублёў

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Камп’ютарная акадэмія “ШАГ” запрашаюць на майстар-клас па кераміцы ў межах цыкла майстар-класаў “Беларускія рамёствы. Традыцыі і сучаснасць”.

Падчас майстар-класа мы прапануем зрабіць сваімі рукамі кубак і сподачак, і хто ведае – магчыма, менавіта гэты ўнікальны набор посуду стане вашым улюбёным, тым самым, які будзе штораніцы будзіць вас пахам кавы ці напаўняць цеплынёй гарбаты і задаваць настрой на увесь дзень.

Праводзіць майстар-клас Наталля Цэван – мастак, кераміст,выкладчык, член Саюза беларускіх майстроў народнай творчасці, удзельнік шматлікіх мастацкіх выставаў.

Як “Будзьма!” керамічныя ўпрыгожанні рабіць вучыла

Лепка з гліны – гэта адзін з відаў арт-тэрапіі, які праз узаемадзеянне з матэрыялам дазваляе аднавіць стан унутранай раўнавагі і гармоніі з сабой, дае магчымасць расслабіцца і адпачыць ад штодзённай мітусні і разам з тым “перазагрузіцца” і знайсці натхненне для новых ідэй і рашэнняў.

Па выніках майстар-класа:

– вы, без сумневу, атрымаеце задавальненне ад працы з такім надзвычай пластычным прыродным матэрыялам, як гліна;

– засвоіце тэхніку ручной лепкі з гліны кубкаў і сподачкаў;

– праз некалькі тыдняў пасля двух абпалаў атрымаеце эксклюзіўны і абсалютна функцыянальны набор, якім можна штодзень карыстацца як звычайным посудам – піць, есці з яго, ставіць у мікрахвалёўку, мыць у пасудамыйцы.

Усе матэрыялы і інструменты вам дадуць. Кожны ўдзельнік пад кіраўніцтвам майстра лепіць з гліны дзве рэчы. Палівай пакрывае майстар.

Майстар-клас будзе цікавы не толькі дарослым, але і дзецям ад 6 год.

Дзе: Камп’ютарная акадэмія “ШАГ” (г. Мінск, вул. К. Маркса, 32)

Калі: 6 чэрвеня (чацвер), 19:00

Кошт: 20 рублёў

Абавязковая папярэдняя рэгістрацыя на майстар-клас!

Даведкі праз тэлефон/viber/telegram +375 29 269 45 87

Запрашаем усіх цікаўных, усіх, хто любіць майстраваць і ствараць рукамі. Спяшайцеся! Колькасць месцаў абмежаваная!

Узрост 6+


Вам можа быць цікава

Фотавыстава Уладзіміра Цвіркі «Сілуэты спадчыны» ў Заслаўі

18.04.2025 13:30 - 18.05.2025 18:00 музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Выстава Лізаветы Пастушэнка «Лабірынты памяці» ў Мінску

24.04.2025 17:00 - 25.05.2025 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (пераходная галерэя галоўнага корпуса музея) (вул. Леніна, 20)

BASSOTA і SPIEVY ў Варшаве

16.05.2025 23:00 - 17.05.2025 05:00 Kwadrat Praski (Szwedzka 2/4)

Спектакль «Зэкамерон» у Цюрыху

31.05.2025 (17:00 - 19:00) Theater Stok Zürich (Hirschengraben 42)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ