Моўны панядзелак са стэндаперам Антонам Дзюбайлам у Тбілісі

21.11.2022 19:00 - 21:00 ------------ Бясплатнае

У панядзелак, 21 лістапада, у Тбілісі — новая сустрэча беларускамоўнага клуба «Maja mova». Госць сустрэчы — Антон Дзюбайла, былы доктар, а цяперашні стэндапер.



Дата: 21 лістапада

Час: з 19.00 да 21.00 (час мясцовы)

Месца: 500 м от плошчы Свабоды (адрас дашлюць зарэгістраваным удзельнікам), Тбілісі 


На занятку вы:

абмяркуеце беларускія жарты;

пагутарыце са спадаром Антонам пра беларускі і беларускамоўны стэндап (і ці адрозніваюцца яны);

паспрабуеце рассмяшыць адно аднаго, згуляўшы ў жартаўлівую гульню.


Захапіце добры настрой, цікаўнасць да беларускай мовы і ласункі да гарбаткі.

Удзел бясплатны. Запісвайцеся па спасылцы і далучайцеся!





Вам можа быць цікава

Выстава Мікіты Віктара «Аб СВАІМ» у Мінску

09.07.2026 17:00 - 02.08.2026 17:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

«Дыяфільм Live» ў Кракаве (10+)

31.07.2026 (20:30 - 21:30) Strzelnica na Woli (Królowej Jadwigi 220)

Баль у Гомелі

15.08.2026 (16:00 - 20:00) набярэжная р. Сож (пляцоўка каля Лебядзінай сажалкі)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ