Моўныя гулі да Дня роднай мовы ў Мінску

21.02.2024 19:00 - 21:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) Бясплатнае

У сераду, 21 лютага, у музеі Максіма Багдановіча ладзяць «Моўныя гулі» — несур’ёзныя спаборніцтвы да Дня роднай мовы.


Дата: 21 лютага

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: музей Максіма Багдановіча, вул. Багдановіча, 7а, Мінск

Якім чынам самы малады класік нашай літаратуры засвоіў беларускую — застаецца таямніцай. Ці не забыліся на беларускую мову мы — таксама не зразумела.

Супрацоўнікі музея прапануюць разам пашукаць адказы на першае пытанне і зладзіць іспыт па другім.

Каламбуры, загадкі, рэбусы, анаграмы — якіх толькі забавак не прыдумлялі з выкарыстаннем слова.

Крыху ведаў, кемлівасці, ініцыятывы, удачы — і вы зможаце справіцца з нашымі дураслівымі, але вельмі сур’ёзнымі заданнямі.

Удзельнікаў чакаюць сувеніры ад музея Максіма Багдановіча і кнігі ад грамадскай ініцыятывы «БЕЛГІПС».

Узрост удзельнікаў — ад 9 да 99 гадоў.

Квіткі — 8 рублёў дарослым, 4 рублі навучэнцам.


Вам можа быць цікава

Аляксандр Баль у Варшаве

08.03.2026 (19:00 - 20:30) Beer Station Praga (ul. Ząbkowska 5)

Спектакль «Стомлены д’ябал» ва Уроцлаве

14.03.2026 (19:00 - 20:00) Centrum Ukraińskie Kultury i Rozwoju (ul. Ruska 46a/201)

Акустычны Вольскі ў Капенгагене

19.03.2026 (19:00 - 21:00) Ungdommens Demokratihus (Slagtehusgade 10a)

Акустычны Вольскі ў Стакгольме

20.03.2026 (19:30 - 20:30) Estniska Huset (Wallingatan 34)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ