Монадрама «Транс-Атлантык: Мінск–Люблін» у Любліне

18.10.2025 19:00 - 21:00 Centrum Kultury w Lublinie (Peowiaków 12) Бясплатна

18 кастрычніка, у суботу, у Любліне граюць спектакль «Транс-Атлантык: Мінск–Люблін».



«Транс-Атлантык: Мінск–Люблін» - гэта перфарматыўнае чытанне, натхнёнае ўласным досведам эміграцыі Вітольда Гамбровіча і яго творчасцю.

Метафарычная і шматслаёвая мова Гамбровіча адкрывае прастору, у якой эміграцыя становіцца ўніверсальнай гісторыяй - не журналістыкай сённяшняга дня, а гісторыяй страты, пошуку і знаходжання сябе ў новым культурным кантэксце.

Гэта сустрэча літаратуры і тэатра, традыцыі і асабістага сведчання.

Манадрама ўздымае пытанні пра ідэнтычнасць, свабоду і месца чалавека ў пастаянна зменлівым свеце. 

Тэкст і графіка - Аляксандр Казела.

Пераклад - Ірына Лапо.

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

„Калядная казка“ ў Суле

10.12.2025 14:00 - 11.12.2025 17:00 Парк гісторыі Сула

Музейная батлейка “Раство Хрыстова” ў Гродне

25.12.2025 (17:30 - 18:30) Новы Замак (вул. Замкавая, 22)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ