Монаспектакль Паўла Гарадніцкага «Паслязаўтра будзе заўтра» ў Стакгольме

23.11.2024 19:00 - 21:00 (Sandhamnsgatan 8) Бясплатнае



 23 лістапада, у суботу, акцёр, рэжысёр і музыка Павел Гарадніцкі грае ў Стакгольме монаспектакль «Паслязаўтра будзе заўтра».






Дата: 23 лістапада

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Sandhamnsgatan 8 (T-Gärdet выхад у бок Frihamnen), Стакгольм 




«Паслязаўтра будзе заўтра» — монаспектакль пра чалавека, які прайшоў праз беларускую турму за каментары. 

У аснове сюжэту — дакументальна пацверджаныя паказанні пацярпелых.

 Гэта гісторыя аб выжыванні ў цяжкіх умовах, аб чалавечнасці і надзеі, якую немагчыма адабраць нават у турэмных сценах.

 На працягу гадзіны ў гледачоў будзе магчымасць назіраць рэальнасць вачыма героя: смяяцца, плакаць разам з ім і марыць аб нечым сваім. 


Спектакль ідзе на рускай мове з ангельскімі субтытрамі. 




Уваход, выглядае, вольны.






Вам можа быць цікава

Выстава Dead Boy «Ты мяне бачыш?» у Варшаве

22.08.2026 16:00 - 05.09.2026 17:00 Temperatura 3.0 (ul. Kawcza 49)

Шпацыр «Як прырода выжывае ў бетоне» ў Варшаве

06.09.2026 (12:00 - 14:00) ля Ратонды PKO (Marszalkowska 100/102)

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ