Монаспектакль беларускага акцёра Уладзіміра Шчэрбаня ў Лондане

18.03.2022 19:30 - 21:00 Stone Nest (136 Shaftesbury avenue) Бясплатнае

18 сакавіка ў Лондане адбудзецца паказ монаспектакля «Pass the hat» беларускага акцёра Уладзіміра Шчэрбаня.



Дата: 18 сакавіка

Час: 19.30 (час мясцовы)

Месца: Stone Nest, 136 Shaftesbury avenue, Лондан

«Pass the hat» — гэта сапраўдная і вельмі асабістая гісторыя рэжысёра Олівера Бенета, які дзеля цікаўнасці вырашыў высветліць асобу свайго сваяка, але нават і ўявіць не мог, да чаго гэта прывядзе.

Расследаванне аказалася галавакружным падарожжам у часе і прасторы: сустрэчай з зоркай Лестэр сквер, легендарным вулічным артыстам Генры Холісам, арыштаваным больш за пяцьсот разоў; зносінамі з гангстарамі і іншымі насельнікамі Соха 70-х і нават чальцамі каралеўскай сям’і, якіх вы выдатна ведаеце.

Вас чакае віртуозная гульня на лыжках, запальная чачотка і самае галоўнае — спектакль даступны ўсім і кожнаму. Трэба толькі зарэзерваваць месца па спасылцы, а па заканчэнні спектакля гледачы самі вырашаюць як аддзячыць акцёру.


Вам можа быць цікава

Выстава Валянціны Ляховіч “Успаміны” ў Віцебску

25.02.2026 09:00 - 12.04.2026 18:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Музычна-паэтычны вечар «Чалавек шукае чалавека» ў Мінску (14+)

03.04.2026 (19:00 - 21:00) Музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Вечар джазавай музыкі ў Мінску

04.04.2026 (17:00 - 19:00) Музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

«Irdorath» у Брне

30.04.2026 (18:15 - 21:00) Sono Centrum (Veveří 113)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ