Мова Нанова ў Вільні на тэму «Фашызм у сучасным свеце»

14.04.2022 18:00 - 19:30 Беларускі Дом (Vilniaus g. 20) Бясплатнае

14 красавіка «Мова Нанова» ў Вільні запрашае на занятак, прысвечаны сутнасці фашызма і нацызма. Госць занятка — палітолаг Андрэй Казакевіч.



Дата: 14 красавіка

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі Дом культуры, Vilniaus g. 20, Вільня

У СМІ ўсё часцей сустракаюцца дыскусіі і абвінавачванні ў «фашызме» і «нацызме». Асабліва вострай гэта тэма стала на фоне вайны ва Украіне, дзе Расія актыўна выкарыстоўвае вобразы і сімвалы Другой сусветнай вайны для апраўдання агрэсіі.

Але што на самой справе можна лічыць «фашызмам» і асабліва «сучасным фашызмам», як гэта суадносіцца з гісторыяй і сучаснай палітычнай практыкай? Гэтыя пытанні і абмяркуюць з госцем.


Вам можа быць цікава

Выстава «Велікодны падарунак» у Гродне

19.03.2026 15:00 - 12.04.2026 17:00 Абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Савецкая, 8)

«Relikt» у Кракаве

24.04.2026 (20:00 - 22:00) GARAGE PUB (Marszałka Józefa Piłsudskiego 27)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ