«Мова нанова» з Вольгай Падгайскай і Андрэем Хадановічам і ва Уроцлаве

14.12.2024 17:00 - 19:00 Instytut Historyczny Uniwersytetu Wrocławskiego (Szewska, 49) Бясплатнае


У суботу, 14 снежня, ва Уроцлаве — новая сустрэча «Мовы нанова».





Дата: 14 снежня

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: Instytut Historyczny Uniwersytetu Wrocławskiego, Szewska, 49 (3 паверх), Уроцлаў 




Шаноўны госць — паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч. 

Спадар Андрэй прэзентую сваю новую кнігу вершаў, якія ён напісаў да оперы «Дзікае паляванне караля Стаха» паводле Караткевіча. 

Прэм’ера оперы адбылася ў верасні 2023 года ў Лондане. 


Кампанію спадару Андрэю складзе аўтарка музыкі да оперы, кампазітарка і арганістка Вольга Падгайская

А яшчэ завітае Ірына Жытынська, украінская оперная спявачка, мецца-сапрана, выканаўца адразу дзвюх партый у оперы. Яна заспявае падчас сустрэчы! 




Уваход вольны.






Вам можа быць цікава

Выстава Алена Трысцень «Пра лес» у Гродне

16.07.2026 17:30 - 17.08.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

«Triangle» ў Мінску

30.07.2026 (19:30 - 21:00) музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Diafilm live ў Сопаце (10+)

15.08.2026 (19:00 - 20:30) Teatr BOTO (Bohaterów Monte Cassino 54B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ