«Мова-Нанова-Баранавічы»: «Мова неглюбскіх узораў»

10.02.2021 19:00 - 19:00 ------------ Бясплатна

«Мова неглюбскіх узораў» — абмеркаваць такую тэму ў анлайн запрашаюць ужо сёння, 10 лютага, прадстаўнікі баранавіцкіх курсаў «Мова-Нанова». У якасці госці завітае супрацоўніца Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый Ірына Юдзіна, — распавяла вядоўца Ганна Ліцкевіч:

— Будзем размаўляць мы і пра музей, але ж асаблівую ўвагу мы звернем на тэхніку ткацтва Неглюбкі, якая прызнаная нематэрыяльнай спадчынай Беларусі. І таксама паразмаўляем больш пра ручнікі. Неяк пра ручнікі Павел Севярынец напісаў, што яны з’яўляюцца нашым хатнім бел-чырвона-белым сцягам. Дык вось, звернем увагу на традыцыі, звязаныя з ручнікамі. А таксама пагутарым пра іх ролю ў жыцці беларусаў і пра іх сімвалізм.

Атрымаць спасылку на ўдзел у мерапрыемстве можна праз тэлеграм-канал баранавіцкай «Мова-Нанова». Папярэдняя рэгістрацыя абавязковая.


Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава «Зачараванне батыку» ў Брэсце

02.09.2026 16:00 - 11.10.2026 17:00 «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» (вул. Леніна, 39)

«Мая свабода п’яная і танчыць аголенай» у Берліне

17.09.2026 (19:00 - 21:30) PANDA platforma (Knaackstraße 97 (im kleinen Hof der Kulturbrauerei))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ