Мультфільм «Таямніца Келза» па-беларуску – у кінатэатры «Масква»

17.03.2017 - 19.03.2017 17:00 - 19:00 Кінатэатр «Масква» (пр. Пераможцаў, 13) 5 рублёў

17, 18 і 19 сакавіка 2017 у кінатэатры «Масква» у рамках праекта «Беларускія ўікэнды» пройдуць паказы анімацыйнага фільма «Таямніца Келза», агучанага на беларускую мову.

Мультфільм распавядае казачную гісторыю, заснаваную на рэальных падзеях 9 стагоддзя ў Ірландыі. Галоўны герой, хлопчык Брэндан, жыве ў абацтве Келз. Неўзабаве ў гэтае абацтва прыбывае славуты асветнік Эйдан з нейкай таямнічай кнігай… У далейшых прыгодах будуць удзельнічаць не толькі яны, але і чароўная дзяўчынка Ашлінг з лесу, і кот Эйдана Пангурбан.

Крытыкі па ўсім свеце з захапленнем сустрэлі «Таямніцу Келза». Стужка была адзначана шэрагам узнагарод і намінацый, уключна з намінацыяй на «лепшы анімацыйны фільм» прэміі Оскар.

Дзякуючы найпрыгажэйшай графіцы, якую аглядальнік afisha.ru назваў «шэдэўрам дэкаратыўнай анімацыі», а таксама цікаваму і глыбокаму сюжэту, фільм спадабаецца як дзецям, так і дарослым.

Фільм агучаны на беларускую мову ў межах праекта «Беларускія ўікэнды» пры падтрымцы velcom | Атлант тэлекам. У агучцы ўдзельнічалі Павал Харланчук, Ганна Хітрык ды іншыя вядомыя беларускія акцёры.

Трэйлер:

Сеансы: 17 сакавіка (пятніца) а 19:00, 18 сакавіка (субота) і 19 сакавіка (нядзеля) а 17:00.

Кошт квітка: 5,00 р.

Квіткі можна набыць у касе кінатэатра і анлайн.

Кінатэатр «Масква»: г. Мінск, пр. Пераможцаў, 13 (ст.м. Няміга)

Тэлефоны для даведак: +375 (17) 203-14-48 (каса кінатэатра), +375 29 554-34-59 (арганізатары паказа http://kinakong.by/)

 


Вам можа быць цікава

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава Міхаіла Ляўковіча «Пачуццё прыналежнасці» ў Мінску

27.08.2026 18:00 - 18.10.2026 17:00 арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а)

Трошку джазу ў Брэсце

17.09.2026 (19:00 - 21:00) дворык філармоніі (вул. Арджанікідзэ, 14)

Спектакль «Наступны прыпынак» у Варшаве (16+)

26.09.2026 19:00 - 27.09.2026 21:00 Teatr Potem-o-tem (ul. Nowolipki 2/2a)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ