Музычна-паэтычная імпрэза «Вясенні дывертысмент» у Мінску

17.03.2023 19:00 - 21:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) 10 рублёў

У музеі Максіма Багдановіча працягваюцца душэўныя імпрэзы з з удзелам ансамбля салістаў «Класік-Авангард». У пятніцу, 17 сакавіка, будзе вясновая.



Дата: 17 сакавіка

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: музей Максіма Багдановіча, вул. Багдановіча, 7а, Мінск


Гляньце якая натхняльная праграма:

Карл Гёпфарт. Квартэт для флейты, габоя, кларнета і фагота ў 3-х частках.

Жак Ібер. 6 п’ес для трыа духавых інструментаў.

Тошы Нагата. Санаціна для квартэта драўляных духавых інструментаў у 3-х частках.

Іліё Валантэ. «У амерыканскім стылі».



Выканаўцы: Вікторыя Янушкевіч (флейта), Кірыл Целяпнёў (кларнет), Максім Юргілевіч (габой), Максім Забара (фагот).


А загадчык музея Міхал Бараноўскі пачытае вам вясновых гімнаў-вершаў ад Максіма Багдановіча і іншых зорак беларускай паэзіі ХХ стагоддзя. І вясна прыйдзе.


Квіткі — 10 рублёў. Набывайце ў касе музея.




Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Варшаве

17.09.2026 (20:00 - 22:00) дворык Музея Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Каталіцкі Спеўны Уікэнд у Варшаве

17.09.2026 (20:00 - 22:00) касцёл св. Фаўстыны (Żuromińska 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ