Музыка ў музеі: канцэрт «Барока і фольк на Каляды» ў Мінску

29.12.2022 19:00 - 20:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20) 8 рублёў

У чацвер, 29 снежня, у Мастацкім музеі — канцэрт «Барока і фольк на Каляды» студэнцкага хору Акадэміі музыкі пад кіраўніцтвам Інэсы Бадзякі.



Дата: 29 снежня

Час: 19.00

Месца: Нацыянальны мастацкі музей, вул. Леніна, 20, Мінск 

Абяцаюць харавыя творы эпохі барока, апрацоўкі народных песень і калядкі. Упершыню ў Беларусі прагучыць дзевяцігалосны матэт Crucifixus Surrexit Андрэя Рагачэўскага, або Андрэя з Рагачова, прыдворнага кампазітара і арганіста Альберта Станіслава Радзівіла, які ў XVII стагоддзі працаваў у Алыцы і Нясвіжы.

Яшчэ адна прэм’ера — цыкл «Вячэрні» выдатнага кампазітара, аднаго з прадстаўнікоў Віленскай партэснай школы Тамаша Шавяроўскага. Дакладная дата яго нараджэння пакуль не вядома, памёр ён у 1699 г.

Уваход — па квітку ў музей.




Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Спектакль «Pułapka na ptaki» ў Варшаве (15+)

12.09.2026 (21:00 - 22:15) Teatr Druga Strefa (ul. Zygmunta Modzelewskiego 71)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ