N.R.M. прэзентуе новы кліп!

20.10.2017 19:00 - 19:00 ВЕРХ (вул. Куйбышава, 22, 6 паверх) ад 10 руб.

N.R.M. прэзентуе новы кліп, зняты літаральна ў вольным падзенні!

20 кастрычніка ў менскай арт-прасторы ВЕРХ адбудзецца канцэрт-прэзентацыя новага кліпу N.R.M. – “На далоні”. Дзеля здымкаў гэтага відэа музыкі пражылі адзін дзень поплеч з камандай сапраўдных авіяспартсменаў, а гітарыст Піт Паўлаў узгадаў сваё дэсантнае мінулае і зноў скочыў з парашютам.

На прэзентацыі вы даведаецеся аб тым, чым жывуць прафесійныя парашюцісты, што патрэбна ведаць, каб “крочыць ды паляцець”, навучыцеся правільна ўкладаць парашют і, натуральна, атрымаеце канцэрт любімага рок-гурта і прагледзіце новы кліп.

На музычнай пляцоўцы вас чакае спалучэнне брутальнага гучання ад каралёў беларускай рок-сцэны N.R.M., сентыментальнага і глыбокага дрым-попу ад маладой каманды “Ее Ослепительное Сияние”, і вулічнага груву са старадаўнімі беларускімі тэкстамі ад праекту Этна Біт.

А яшчэ… вы пабачыце выставу малюнкау са скэтчбука Піта Паўлава у рамках прэзентацыі праекту Піт-Мастак.

Падчас канцэрту будзе магчымасць пазнаеміцца і набыць для сябе якасны мерч і сувэніры ад маладых беларускіх брэндаў.

Адмысловыя госці: “Ее Ослепительное Сияние” (https://www.facebook.com/herdazzlingshine)
ЭтнаБіт (https://vk.com/ethno_beat)

20 кастрычніка 19:00
Месца: ВЕРХ, вул. Куйбышава, 22, 6 паверх
Квіткі: папярэдне – 10 руб.
на месцы – 15 руб.
Набыць квіткі можна на: https://tamtam.by/nrm


Вам можа быць цікава

Выстава «Нічога асабліва новага» ў Варшаве

21.05.2025 18:00 - 01.07.2025 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Фэст аўтарскага тэкстылю «ТэкСтыльны букет» у Мінску

17.06.2025 18:00 - 17.08.2025 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

Купалле ў Нацпарку «Прыпяцкі»

05.07.2025 (10:00 - 23:00) МУзей пад адкрытым небам (Гомельская вобл.)

Купалле ў Залессі

05.07.2025 (20:00 - 23:55) паркавая зона Залескага Дома культуры

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ