На бульвары Гедыміна пасяліўся ягоны гаспадар: адкрыццё мурала і размова пра стрыт-арт

28.12.2017 18:30 - 18:30 Ga11ery (г. Ліда, б-р Гедыміна, 12) Уваход вольны

Нагодай сабрацца ў апошнія дні старога году стане адкрыццё мурала ў дворыку Ga11ery, што на бульвары Гедыміна. Тут з’явіўся малюнак са славутым князем Вялікага княства Літоўскага, у чый гонар названы бульвар.

Абмінуць увагай такую падзею аніяк нельга, таму запрашаем гараджан з карысцю для розуму і душы правесці вечар ва ўтульнай галерэі. Размова будзе складацца з двух частак.

Гаспадар галерэі Павал Мацылевіч і мастак, аўтар мурала Сяргей Русак раскажуць, як з’явілася ідэя зрабіць малюнак з князем, як быў абраны сюжэт, хто дапамог рэалізаваць задуму і што будзе далей. У будучыні тут павінен з’явіцца арт-дворык “ZADVORAK”!

У другой частцы да спікераў далучыцца госця з Мінска – стваральніца і куратарка фестывалю вулічнага мастацтва Vulica Brasil Міла Котка. Дзякуючы Міле на Кастрычніцкай вуліцы і яшчэ ў некаторых лакацыях гараджане штодзень праходзяць праз прыгожыя рознакаляровыя малюнкі на сценах дамоў. Як расфарбаваныя вуліцы ўплываюць на настрой і думкі жыхароў? Ад каго залежыць, каб у горадзе з’яўляліся добрыя муралы?

Навошта гораду стрыт-арт? І давайце, нарэшце, вызначымся з паняццямі: стрыт-арт, мурал, графіці, манументальнае мастацтва ці штосьці іншае?..

Запрашаем усіх цікаўных пагутарыць пра гэта 28 снежня а 18:30 у Ga11ery (б-р Гедыміна, 12)!


Вам можа быць цікава

Выстава «Архіў. Прастора паміж...» ў Мінску

04.09.2025 18:00 - 23.11.2025 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

Выстава “Традыцыі і сучаснасць: у адной лодцы” ў Мінску

16.10.2025 18:00 - 16.11.2025 19:00 Мастацкая галерэя "Цэнтр" (вул. Гікалы, 4 (будынак Пушкінскай бібліятэкі))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ