На другой “Мове нанове” – Арлоў, рыцары і госця з Іспаніі!

20.01.2014 19:00 - 22:00 Галерэя “Ў” (Незалежнасці 37а) Бясплатнае

Другія па ліку заняткі бясплатных курсаў беларускай мовы “Мова нанова” адбудуцца ў панядзелак, 20 студзеня а 19.00 у “Галерэі Ў” (Незалежнасці, 37а). Заняткі праходзяць пры падтрымцы культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі”. Вядуць заняткі філолаг Алеся Літвіноўская і журналіст Глеб Лабадзенка.

Тэма заняткаў – “Рыцары і бітвы”. Прычым, рыцарскія панцыры і зброю студэнты вывучаць “жыўцом”: перад імі паўстануць два амаль сапраўдныя сярэднявечныя рыцары. Гэты год – год 500-годдзя Аршанскай бітвы. Пра яе, а таксама пра Грунвальд пагаворым у фармаце “што вы не ведалі, але саромеліся спытаць”. У граматычнай частцы слухачы дазнаюцца, чаму акадэмічныя падручнікі лічаць “састарэлымі” самыя папулярныя цяпер словы беларускай мовы. Госць заняткаў – пісьменнік Уладзімір Арлоў – распавядзе пра некалькі малавядомых шырокай грамадзе бітваў. А беларускамоўная іспанка Ангела Эспіноса праз відэасувязь выканае ў жывым эфіры тры песні па-беларуску. Хочаце заспяваць разам з Ангелаю?..

Нагадаем, першыя заняткі 13 студзеня сабралі ў Галерэі Ў больш за 300 чалавек!


Вам можа быць цікава

Фотавыстава Віталя Ціхамірава «Homo Verus» у Мінску

25.04.2025 18:00 - 17.05.2025 19:00 галерэя «Універстэт культуры» (Кастрычніцкая плошча, 1)

Беларускія танчыкі ў Кракаве

11.05.2025 (18:00 - 21:00) Прастора (Мікалайская 4/6)

Выстава «Віцебская акварэль» у Віцебску

13.05.2025 10:00 - 15.06.2025 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

:B:N: у Вільні

24.05.2025 (19:00 - 21:00) «Alaus Namai» (A. Goštauto, g. 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ