Народны строй – жывая традыцыя

13.10.2018 12:00 - 12:00 Музей беларускага народнага мастацтва (Мінскі р-н, с/к “Раўбічы”) Уваход вольны

Рэканструкцыя народнага строю – гэта проста хобі, занятак для вольнага часу ці прыкладная гісторыя і спроба дакрануцца да даўніны, адчуць повязь пакаленняў? На выставе “Народны строй – жывая традыцыя”, што адкрыецца13 кастрычніка ў Музеі беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах, кожны наведвальнік сам зможа адказаць сабе на гэтае пытанне. Майстрыхі, што выстаўляюць свае працы, прайшлі ўсе гэтыя ступені. Ларыса Мятлеўская і Аляксандра Духноўская – прадстаўніцы розных пакаленняў – у пачатку стварэння сваёй калекцыі мелі розныя мэты, але зараз могуць паказаць гледачам, што няма касцюма больш прыгожага і гарманічнага, чым свой – беларускі.

Рэканструкцыя народнага строю – гэта не проста пашыў асобных элементаў касцюма. Спачатку праводзіцца даследаванне рэгіянальных асаблівасцей касцюма: праца з літаратурай, замалёўкамі даследчыкаў, старымі фотаздымкамі, музейнымі калекцыямі, распытванне людзей сталага веку ў этнаграфічных экспедыцыях, пераняцце навыкаў старэйшых майстрых.Вялікі ўнёсак у развіццё і станаўленне дадзенай з’явы ўнесла РМГА“Студэнцкае этнаграфічнае таварыства” (СЭТ), адной з задач якога з’яўляецца захаванне сапраўднай жывой традыцыі.

На выставе наведвальнікі змогуць пабачыць ужо гатовыя адноўленыя строі рэгіянальнага і функцыянальнага дзялення, пазнаёміцца бліжэй з этапамі рэканструкцыі, зазірнуць “за кулісы” стварэння сапраўдных шэдэўраў. Дапоўняць выставу прадметы кравецкага побыту канца 20 і пачатку 21 стагоддзя.

Адкрыццё выставы адбудзецца 13 кастрычніка а 12-й гадзіне ў Музеі беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах.

Білет каштуе 2 рублі – дарослыя, 1 рубель – школьнікі

У дзень адкрыцця ўваход вольны.

Музей працуе: серада–нядзеля з 10:00 да17:00

Даведкі па тэл. +375291353241; +375175074468


Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Майстар-клас па кірылічнай каліграфіі ў Варшаве

26.03.2026 (17:00 - 19:00) факультэт прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта (ul. Dobra 55 (аўд. 2.511, 2 паверх))

Iva Sativa на Кіпры

30.03.2026 (20:00 - 22:00) Music Hall (Georgiou 'A 89A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ