Настолкі па-беларуску ў Познані

27.04.2025 15:00 - 17:00 КУТ (Kramarska, 32) Бясплатнае



У нядзелю, 27 красавіка, ініцыятыва ТАВІЗ кліча на студэнцкі размоўны клуб з беларускамоўнымі настолкамі.





Мэта ТАВІЗа — дапамагаць знаходзіць у сабе моц карыстацца роднай мовай і ствараць прастору для яе практыкі.

За простымі заняткамі, як настолкі ці варштаты, ў ненапружнай і сяброўскай атмасферы, дапамагайма адно аднаму зрабіць той складаны першы крок бліжэй да беларускай мовы, у беларускую інфапрастору.

Можна прыносіць свае настолачкі і смачнюшкі да гарбаты.


Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Свята ведаў у Суле

05.09.2026 14:00 - 06.09.2026 18:00 парк гісторыі Сула (Стаўбцоўскі раён)

Каталіцкі фэст беларусаў у Гданьску

06.09.2026 (14:30 - 18:00) касцёл св. Юзафа (Elżbietańska 9/10)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ