Навагодні майстар-клас па цыянатыпіі ў Брэсце

17.12.2022 15:00 - 17:00 школа мастацтваў KLIAKSA (вул. Леванеўскага 1, к. 34) 50 рублёў

У суботу, 17 снежня, фатограф Аляксей Васілюк ладзіць у Брэсце круты навагодні майстар-клас па цыянатыпіі!



Дата: 17 снежня

Час: 15.00 (час мясцовы)

Месца: школа мастацтваў KLIAKSA, вул. Леванеўскага 1, к. 34, Брэст


Што ж гэта такое?

У гэтай тэхнікі апрацоўкі фотавыявы ёсць некалькі назваў — цыянатыпія, sun print або blue print.

Гэта стары спосаб манахромнага фатаграфічнага друку, які дае адбіткі блакітнага адцення («Берлінскі блакіт»). Вынайшаў яго ў 1842 годзе Джон Гершэль.


Вас чакае:

кароткая лекцыя пра цыянатыпію: стварэнне, развіццё і прымяненне.

 выраб хімічнага раствору з нанясеннем на паперу;

 гарбата, кава і пачастункі;

 і ўласна творчасць!


У выніку вы створыце 4 калядныя паштоўкі фармату А5-А6, а таксама адну вялікую працу фармату А4. Паштоўкі можна будзе тут жа адправіць тым, каго вы жадаеце павіншаваць!

Майстар-клас падыходзіць для дзяцей і дарослых. Усё будзе праходзіць пад наглядам прафесіянала з падрабязнымі тлумачэннямі.

Кошт — 50 рублёў.


Па запіс на майстар-клас звяртайцеся ў дырэкт да спадара Аляксея.





Вам можа быць цікава

Выстава Надзеі Гутнікавай «Пашый мне, мацi, шнуравiцу» ў Віцебску

25.02.2026 09:00 - 29.03.2026 18:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Выстава “Юрый Карачун. Да 95-годдзя з дня нараджэння. Акварэль, малюнак” у Мінску

13.03.2026 17:00 - 12.04.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Цімафей Яравікоў у Вільні

14.03.2026 (19:00 - 21:00) Mroj‑hall teatras (Gedimino pr. 28)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Мінску

18.03.2026 (19:00 - 21:00) кінатэатр "Цэнтральны" (пр-т Незалежнасці, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ