Лекцыя Алены Карпілавай "Найлепшыя сябры дзяўчат" у Варшаве

04.02.2026 19:00 - 21:00 Secret Place у цэнтры Варшавы (Secret Place у цэнтры Варшавы) 150 злотых

4 лютага, у сераду, у Варшаве адбудзецца лекцыя Алены Карпілавай "Найлепшыя сябры дзяўчат".


Што прыходзіць на розум, калі вы чуеце фразу "ювелірныя ўпрыгожванні"? Залаты заручальны пярсцёнак, брыльянты, бабуліна антыкварная брошка?

А тым часам, у сучасным свеце ювелірныя ўпрыгожванні – гэта далёка не заўсёды гісторыя пра прыгажосць і статутнасць.

Яны могуць быць выказваннем, маніфестам, пытаннем і нават выклікам.

Сучаснае ювелірнае мастацтва нарадзілася ў 1960-я гады і з таго часу жыве на грані паміж дэкаратыўным і канцэптуальным.

Яно ламае звыклыя ўяўленні пра каштоўнасць, матэрыял і форму.

На лекцыі Алены Карпілавай вы адправіцеся ў падарожжа па гісторыі сучаснай ювелірнай справы: даведаецеся, як і чаму яна з'явілася, якія імёны сталі ключавымі і чаму ўпрыгожанні са шкла, тэкстылю або пластыка сёння захоўваюцца ў Луўры і музеях Нью-Ёрка.

Даведаецеся пра легенд гэтага нішавага, але неверагодна жывога віду мастацтва - і пачуеце гісторыі з першых вуснаў.

Самае асаблівае: спадарыня Алена прывязе арыгінальныя працы сучасных ювеліраў, якія можна будзе памацаць і нават прымерыць.

Алена Карпілава - дызайнерка, педагог, куратарка, аўтар тэкстаў і відэакантэнту для Art Jewelry Forum і Klimt02, удзельніца NYC Jewelry Week, член міжнародных прафесійных асацыяцый і аргкамітэта Лісабонскай ювелірнай біенале.

Кошт - 150 злотых. Ёсць парны квіток за 280 злотых. Квіткі бярыце па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Фотавыстава «Давай сустрэнемся ў Гродна» ў Гродне

30.01.2026 17:00 - 16.02.2026 18:00 выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

Чытанкі-забаўлянкі дзя дзетак у Кракаве

31.01.2026 (13:00 - 14:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Чэмпіянат па фотабёрдынгу надыходзіць!

07.02.2026 (09:00 - 15:00) уся Беларусь

Znich у Варшаве

15.02.2026 (20:00 - 22:00) VooDoo Club (Aleja Prymasa Tysiąclecia 48A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ