Лекцыя "Ноч (не)расстраляных (не толькі) паэтаў" у Вільні

30.10.2025 20:00 - 21:00 "Кропка" (Savičiaus g. 6) Бясплатна

У чацвер, 30 кастрычніка, у краме "Кропка" адбудзецца лекцыя "Ноч (не)расстраляных (не толькі) паэтаў".



Спікерка - стваральніца Віртуальнага музея савецкіх рэпрэсіяў ды экскурсаводка Валерыя Чарнаморцава.

Шмат хто з беларусаў штосьці чуў пра Ноч паэтаў, але ў тую страшную ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Менску былі расстраляныя не толькі паэты, але шматлікія беларускія навукоўцы, выкладчыкі дзяржаўныя і культурныя дзеячы. 

Пра гісторыю гэтае Начы, пра тое, як яна стала вядомай,  і пра тое, як атрымалася стварыць традыцыю ўшанавання памяці рэпрэсаваных папярэднікаў, і пойдзе гутарка на лекцыі. 

Мерапрыемства праводзіцца пры падтрымцы суполкі сучасных беларускіх палітвязняў у Літве RE:BELarus'.

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава «Фарба Лаб. Агонь. Вада» ў Гродне

19.02.2026 09:00 - 18.03.2026 20:00 выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

Лекцыя «Беларуская драматургія: Еўсцігней Міровіч» у Мінску

12.03.2026 (18:00 - 19:30) Цэнтр беларускай драматургіі (Крапоткіна, 44)

Syndrom Samazvanca і сябры ў Познані

14.03.2026 (18:00 - 19:30) Dragon Social Club (Zamkowa 3/5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ