• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Літаратура Мінск

Нельга забіць: смяротнае пакаранне і беларуская літаратура

Пачатак: 09.10 (19:00)
Канец: 09.10 (20:00)
Беларускі ПЭН-цэнтр
(Мінск, вул. Залатая горка, 2, 101)
Кошт: Уваход вольны
Google

Штогод 10 кастрычніка ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень барацьбы са смяротным пакараннем. З 5 да 10 кастрычніка ў Беларусі пройдзе Тыдзень супраць смяротнага пакарання. Беларускі ПЭН-цэнтр далучаецца да акцыі і запрашае на імпрэзу "Нельга забіць: смяротнае пакаранне і беларуская літаратура”.

9 кастрычніка ў Беларускім ПЭН-цэнтры літаратары, праваабаронцы, менеджары культурных праектаў узгадаюць лёс расстраляных пісьменнікаў, абмяркуюць прычыны і наступствы рэпрэсій, узгадаюць гуманістычныя традыцыі беларускай літаратуры і  распавядуць пра асабісты ўдзел у акцыях супраць смяротнага пакарання.

Удзельнікі абмеркавання:
Алесь Бяляцкі - грамадскі дзеяч, праваабаронца, намінант на Нобелеўскую прэмію міра.
Сяргей Сыс - паэт, публіцыст, журналіст.
Паліна Сцепаненка - пісьменніца, літаратуразнаўца, даследчыца творчасці Максіма Багдановіча.
Мадэратар: паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч.

На імпрэзе прагучаць творы на тэму смяротнага пакарання: Сяргей Сыс зачытае свае вершы, а Галіна Дубянецкая прачытае ўрывак свайго перакладу з паэмы Оскара Уальда “Балада Рэдынгскай турмы”, сюжэт якой заснаваны на рэальных падзеях пакарання смерцю Чарлза Томаса Вулрыджа за забойства сваёй жонкі. Сяргей Будкін распавядзе пра праекты НЕрасстраляныя і "Апошні золак", якія закранаюць тэму смяротнага пакарання. Завершыць праграму музыка Алесь Лютыч з гурта :B:N. 

Месца: Беларускі ПЭН-цэнтр (вул. Залатая горка, 2, 101). Пачатак а 19.00. Уваход вольны.

Імпрэза FB
Імпрэза ВК


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Першая перамога беларусаў
    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    • Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    • «Эйфарыя пасля пераезду нараджаецца з ілюзіі – у новай краіне ўсё будзе інакш». Псіхолаг пра перажыванне эміграцыі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип