Нобелеўскія лаўрэаты па-беларуску. Прэзентацыя

09.02.2019 14:00 - 15:30 БелЭкспа, Мінская кніжная выстава (праспект Пераможцаў, 14) Уваход вольны

Выдавецтва «Янушкевіч» прэзентуе пераклады кніг лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі на беларускую мову. Будуць прадстаўлены: Кадзуа Ісігура «Не адпускай мяне», Архан Памук «Стамбул. Горад і ўспаміны», Томас Ман «Смерць у Венецыі».

Прэзентацыя пройдзе ў выглядзе дыскусіі на тэму «Нобелеўскія лаўрэаты па-беларуску – чаму гэта актуальна?»
Удзельнікі дыскусіі: перакладчыкі Ганна Янкута, Сяргей Шупа і Таццяна Урублеўская-Токер, загадчыца кафедры Гісторыі замежнай літаратуры філфака БДУ Ганна Бутырчык, рэдактар нобелеўскай серыі Сяргей Макарэвіч.

Выдавецтва «Янушкевіч» сумесна з дабрачынным фондам «Вяртанне» ў 2017 годзе распачало кніжную серыю Noblesse Oblige, у якой публікуюцца пераклады твораў лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі. Раней свет пабачылі «Голад» Кнута Гамсуна, «Каханне падчас халеры» Габрыеля Гарсіі Маркеса.

9 лютага 14.00-15.30, канферэнц-зала БелЭкспа (пр-т Пераможцаў, 14).

Падзея ў Facebook


Вам можа быць цікава

BirdRace-2026 надыходзіць!

05.09.2026 (06:00 - 18:00) (уся Беларусь)

«Мова Нанова» з Пакрысе у Кракаве

05.09.2026 (16:00 - 18:30) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Каталіцкі фэст беларусаў у Гданьску

06.09.2026 (14:30 - 18:00) касцёл св. Юзафа (Elżbietańska 9/10)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Варшаве

10.09.2026 (20:00 - 22:00) дворык Музея Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ