«Ноч барсукоў» у Прыпяцкім нацпарку

16.07.2022 13:30 - 23:00 Нацыянальны парк «Прыпяцкі» (Гомельская вобл.) Бясплатнае

16 ліпеня Нацыянальны парк «Прыпяцкі» ладзіць «Ноч барсукоў».



Дата: 16 ліпеня

Час: з 13.30 да 23.00

Месца: в. Ляскавічы, Нацыянальны парк «Прыпяцкі», Гомельская вобл.


У праграме:

13:30-15:00 «Дзікая лекцыя» аб жыцці барсукоў, іх побыце, зносінах і паводзінах ад спецыяліста, які сочыць за барсукамі ўжо 3 гады і ведае шмат іх таямніц! Пакажуць самыя цікавыя запісы з фота-пастак. Уваход вольны, толькі патрэбны папярэдні запіс.

15:10-16:00 Экскурсія «Птушкі і звяры Палесся» ў Музеі прыроды. Удзел бясплатны, але патрэбны папярэдні запіс.

16:40-20:40 Экскурсія ў дзікую прыроду «У гасцях у барсука» да самага сапраўднага барсучынага месца. Вы ўбачыце на свае вочы, як уладкаваны барсучыны гарадок. прагуляецеся па высокіх узгорыстых пяшчаных выдмах, убачыце цудоўныя краявіды, вывучыце сляды жывёл.

Кошт экскурсіі: дарослыя — 23 рублі; дзеці ад 6 да 12 гадоў — 11 рублёў. Дадаткова аплачваецца экалагічны збор за наведванне прыродных тэрыторый Нацыянальнага парка — 5 рублёў. Дзеці да 18 гадоў экалагічны збор не аплочваюць.

Таксама патрэбны папярэдні запіс. Адпраўленне будзе ад Музея прыроды. Працягласць пешаходнага маршруту каля 5-6 км.

21:00-23:00 Вячорка каля вогнішча з грыль-меню, напоямі, забавамі, барсучыным майстар-класам і кіно пра барсукоў пад адкрытым небам. Уваход вольны. Харчаванне і напоі аплачваюцца асобна.


Вы можаце наведаць усе мерапрыемствы ці асобна любое па вашым жаданні.


Запісацца на «Ноч барсукоў» можна па нумарах +375 29 188 12 10 альбо +375 33 918 07 33.




Вам можа быць цікава

Выстава Ілоны Касабукі «Тры чвэрці» ў Віцебску

18.12.2025 17:00 - 18.01.2026 19:00 Арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Выстава Аксаны Еўдакіменка "Каляровыя гісторыі" ў Магілёве

19.12.2025 16:30 - 18.01.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

Дзіцячы калядны баль у Мірскім замку

06.01.2026 (12:00 - 17:00) Мірскі замак (вул. Чырвонаармейская, 2)

Калядны баль у Мірскім замку

10.01.2026 (19:00 - 22:00) Мірскі замак (вул. Чырвонаармейская, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ