Ноч бібліятэк

22.01.2016 19:00 - 21:00 Научная библиотека БНТУ (Я. Коласа, 16), Библиотека им. Пушкина (Гикало, 4) Вместо билета — любимая книга!

22 студзеня ў 19.00, у пятніцу, фестываль мабільнага кіно velcom Smartfilm арганізуе першую ў Мінску “Ноч бібліятэк”: Юрый Зісер, Аляксандр Куль, Саша Раманава і іншыя, самыя нечаканыя, госці прачытаюць ўрыўкі са сваіх любімых кніг на беларускай мове. У гэтую ноч наведнікі дзвюх бібліятэк сталіцы – студэнцкай (БНТУ) і найстарэйшай у Мінску (імя Пушкіна) – змогуць упэўніцца асабіста: кіно і кнігі выдатна спалучаюцца, а бібліятэка – цалкам актуальнае месца, якое збірае найлепшых людзей горада. Уваход на “Ноч бібліятэк” будзе вольным. Квіток не патрэбны, але раім захапіць з сабой кнігу – яе можна будзе абмяняць на іншую, што глянулася вам (з тых, што прынеслі госці). Такім чынам, на адзін вечар, дзве “начныя бібліятэкі” пераўтварацца ў найбунейшыя кропкі буккросінга.

Мінск, 22 студзеня, 19.00
У межах фестываля мабільнага кіно кино velcom Smartfilm
Уваход — вольны

Навуковая бібліятэка БНТУ
Я. Коласа, 16
1 паверх
мяняцца: самы масавы гарадскі буккросінг

2 паверх
слухаць: вядмомыя мінчукі чытаюць урыўкі з любімых беларускіх твораў

19.00 – 20.00 Аляксандр Куль, Вера Бурлак, Юрый Зісер
20.00 – 21.00 Віталь Рыжкоў, Яся Каралевіч-Картэль, Віктар Жыбуль, Ганна Бонд
21.00 – 22.00 Вадзім Пракопьеў, Мітрый Сямёнаў-Алейнікаў
22.00 – 23.00 Тамара Лісіцкая, Света Бень

3 паверх
гуляць: 10 сталоў з беларускімі “настолкамі” ад Shukaj.by і літаратурнымі — ат клуба настольных гульняў БНТУ “451”
19.00 — 23.00

стаць майстрам бамбуковага пэндзля: адкрыты ўрок па каліграфіі ад Інстытута Канфуцыя па навуцы і тэхніцы БНТУ
зала Канфуцыя
19.00 — 21.00

Прыдумваць: Mad Mеn по-нашаму, варкшоп па напісанні крэатыўных
тэкстаў ад Алега Шульга і Уладо Бакета ад Моладзевага адукацыйнага цэнтра “Фиальта»
19.00 — 21.00

вучыцца: майстар-клас па беларускім традыцыйным мастацтве ад Студэнцкага этнаграфічнага таварыства
21.00 — 23.00

здымаць: аўтарскае кіно на смартфон ад Станіслава Турко і Уладзіслава Пыхціна
21.00 — 23.00

Мінская абласная бібліятэка імя А.С.Пушкіна
Гікала, 4

1 паверх

мяняцца: самы масавы гарадскі буккросінг
19.00 — 23.00

слухаць: вядомыя мінчукі чытаюць урыўкі з любімых беларускіх твораў. 19.00 – 20.00 Максім Жбанкоў, Герман Цітоў, Марына Арзамасава
20.00 – 21.00 Павел Ганчар, Ілля Чарапко, Андрэй Хадановіч, Сяргей Метта
21.00 – 22.00 Саша Раманава, Зміцер Забалотны
22.00 – 23.00 Павел Харланчук, Аляксей Садавой

2 паверх
узгадваць: у сhill-out кіназоне паказ найлепшых фестывальных працаў velcom Smartfilm за апошнія гады
19.00 — 23.00

3 паверх
Пачынаць з самага пачатку: для тых, хто хоча паспрабаваў — першы ўрок
Шведскай мовы 19.00 — 20.00
Партугальскай мовы 20.00 — 21.00

гуляць: спаборнічаць у хітовыя настольныя гульні
19.00 — 23.00

пытацца: лекцыя і дыскусія пра кіно ад мэтра Максіма Жбанкова
21.00 — 23.00

Захоўваць цішыню ў бібліятэцы строга!

У праграме магчымыя нязначныя змены.


Вам можа быць цікава

Хакатон HackTheLibrary ў Гданьску

09.05.2025 09:00 - 10.05.2025 15:00 Fundacja RC (вул. Wita Stwosza 23)

Канцэрт хору «Гук Цішы» ў Варшаве

11.05.2025 (19:00 - 21:00) Kościół pw. Dzieciątka Jezus (Stefana Czarnieckiego 15)

Саша Філіпенка ў Варшаве

18.05.2025 (15:30 - 17:30) Stand up lokal (Stanisława Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ