ПАДЗЕЯ ДНЯ: Ноч мастацтва ў Мінску

01.10.2022 - 02.10.2022 19:00 - 01:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3) 10 рублёў

Суботнім вечарам, 1 кастрычніка, у Палацы мастацтваў на Казлова пачнецца Ноч мастацтва.



Дата: 1 кастрычніка

Час: з 19.00 да 01.00

Месца: Палац мастацтваў, вул. Казлова, 3, Мінск


Абяцаюць перфоманс, музыку, лекцыі ды майстэрні, размовы пра мастацтва і, вядома, «Восеньскі Салон». Экспазіцыя «Восеньскага Салона» будзе адкрыта і даступна да прагляду ўсю ноч!

За лекцыйную частку адказваюць вядомыя мастакі і куратары Беларусі: Надзея Хмыль, Андрэй Пічушкін і Мар’яна Карповіч. Разам з імі будзем разважаць аб тым, як разумець і глядзець мастацтва, аб этыцы ў арт-асяроддзі і аб калекцыянаванні.

Таксама абяцаюць эксперыментальны танцавальны кантэст «E-Styles:Exp» і імпрэзу ад Лабараторыі Руху «STRUCTURERS».

За музыку адказваюць «Real Steel Boy», «Падаем и Ловим», «Dana Damn», «Tvoi_Hozyain», buddha boy, ryazanova.

І прапанова для фанатаў: на імпрэзе можна будзе набіць тату па эскізах Алеся Родзіма і мастакоў Беларусі.


Кошт квіткоў: 30 верасня, — 7 рублёў, 1 кастрычніка — 10 рублёў. Набыць іх можна па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава "Завадная птушка і аднарог" у Мінску

12.12.2025 12:00 - 01.02.2026 20:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Начны квэст-экскурсія па Коласавай сядзібе ў Мінску

29.12.2025 (18:30 - 19:30) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Каляды ў Лідскім замку

07.01.2026 (14:00 - 19:00) Лідскі замак (Лідскі замак)

Сюіта «Планеты» ў мінскім планетарыі (12+)

13.01.2026 19:00 - 14.01.2026 20:00 Планетарый (вул. Фрунзэ, 2 (парк Горкага))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ