 
                        
                    Сёлета Ноч музеяў выпадае на 13 траўня (субота). Музей імя І.Луцкевіча як адзіны беларускі музей Вільні шчыра запрашае вас да сябе ў госці!
	Дата: 13 траўня
 Час: 16:00 (час мясцовы)
 Месца: Музей імя І.Луцкевіча, Vilniaus g. 20, Вільня
Мы падрыхтавалі шырокую праграму. Цікавосткі будуць і ўнутры музея, і на падворку. Далучыцца да мерапрыемства можна ў любы час!
Унутры музея
Выставы
	16:00 — і да закрыцця: «Гісторыя беларускага супраціву» (унутры музея)
	 18:00 — і да закрыцця: «Таямніцы старадаўняй тыпаграфіі» (буйная зала). Можна паглядзець старыя мапы і зрабіць адбітак на тыпаграфскім станку.
Майстар-класы (бібліятэка)
	 16:30 — 17:30: птушка з саломы
	 17:30 — 18:30: вышыўка ахоўнага арнаменту процягам
	 18:30 — 19:30: выраб традыцыйнай тэкстыльнай лялькі
Усе матэрыялы мы падрыхтуем самі.
Майстар-класы разлічаныя на дарослых (але пры жаданні могуць удзельнічаць падлеткі ад 11 гадоў).
Увага! Колькасць месцаў абмежаваная.
Удзел у майстар-класах па папярэднім запісе.
На падворку
Актыўнасці і гульні
Міні-кірмаш
16:00 — і да закрыцця
У чырвоным намёце, што будзе стаяць на падворку, можна набыць кніжкі на беларускай мове, а таксама рамесныя вырабы беларускіх майстроў.
Гульні для дзяцей
	 16:30 — 18:00
	 Традыцыйныя беларускія гульні. Будзе весела! 
Гульні для дзяцей, але далучацца могуць і дарослыя.
Квэст
	 Старт і рэгістрацыя камандаў — на Падворку.
	 Старт — не раней за 16:30.
	 Фініш — не пазней за 20:00.
Стартаваць і фінішаваць можна ў любы час (з 16:30 да 20:00).
Пры рэгістрацыі каманда атрымлівае заданні (на выбар: на беларускай, ангельскай ці літоўскай мовах) і адзначае час старту. Кропкі могуць быць статычныя, а могуць быць рухомыя (падказка: шукайце нашых валанцераў), могуць быць унутры музея, а могуць быць на Падворку. Калі ўсе заданні пройдзеныя, трэба вярнуць аркуш з заданнямі на пункт рэгістрацыі і адзначыць час фінішу.
Перамагае тая каманда, якая выканае заданні правільна і як найхутчэй.
Першыя тры каманды атрымаюць прызы!
Музычна-танцавальная праграма
	19:30 — 20:00: Выступ гурта «Беларускі цуд»
	 20:00 — 21:00: Выступ дудара і майстар-клас па беларускіх традыцыйных танцах
	 21:00 Узнагароджанне пераможцаў квэсту
Пасля 21:00 запрашаем на гарбату.
Рэкамендуемы данат: 5 еўра.
(Гэта значыць, што можна і нічога не пакідаць, а можна пакінуць больш, ці пакінуць роўна 5 еўра. Але мы будзем удзячныя за невялічкія данаты, бо яны ўсе пойдуць на развіццё Музэя і Цэнтра беларускай супольнасці й культуры ў Вільні. Разам мы сіла!).
Вітаюцца госці ў традыцыйных строях ці апранутыя ў «беларускім стылі».
Чакаем вас!