Ноч музеяў: містычныя гісторыі ля вогнішча ў Азярцы

21.05.2022 19:00 - 21:00 музей народнай архітэктуры і побыту (Мінскі раён) 11 рублёў


21 траўня музей народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы далучаецца да акцыі «Ноч музеяў» і запрашае ўсіх паслухаць таямнічыя гісторыі пад зорным небам.



Дата: 21 траўня

Час: з 19.00 да 21.00

Месца: музей народнай архітэктуры і побыту, Азярцо, Мінскі раён


Эксклюзіўная містычная экскурсія, нечаканыя з’яўленні міфічных персанажаў, полымя ачышчальнага вогнішча разгоняць цемру і парушаць цішыню бяскрайніх абшараў музейнай вёскі.


Вас чакае:

Містычная экскурсія пры святле ліхтароў;

Міфічныя персанажы;

Музычная праграма ад «Этна-праекта Патрыцыі Свіцінай»;

Квэст «Чортаў скарб»;

Атмасфера начной беларускай вёскі XIX стагоддзя;

Традыцыйныя танцы i гульні;

Начное вогнішча.


Кошт квіткоў:

для дарослых — 11 руб.;

студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) — 6 руб.;

для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі — 5 руб.;

для дзяцей дашкольнага ўзросту — бясплатна.




Вам можа быць цікава

Выстава аднаго шэдэўра: «Прагулка» Марка Шагала ў Мінску

08.04.2026 11:00 - 06.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава арт-суполкі Øyebliik у Беластоку

01.06.2026 10:00 - 01.07.2026 20:00 Chill Time Club (ul. Św. Rocha 5, 32)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Мінску

24.06.2026 (19:00 - 21:00) кінатэатр «Цэнтральны» (пр-т Незалежнасці, 13)

Сямейны фестываль «Вакол свету Букідс» у Мінску

24.06.2026 (19:00 - 21:00) Батанічны сад (вул. Сурганава, 2в)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ