Ноч музеяў: Напалеонаўскія войны і танцы ў Нясвіжы

21.05.2022 19:00 - 23:00 музей-запаведнік «Нясвіж» 19 рублёў


21 траўня музей-запаведнік «Нясвіж» запрашае ўсіх ахвотных далучацца да Ночы музеяў, якая будзе прысвечана Напалеонаўскай вайне.



Дата: 21 траўня

Час: 19.00

Месца: музей-запаведнік «Нясвіж», Нясвіж


Сёлета адзначаецца 210-годдзе вайны 1812 г., у якой браў удзел уладальнік Нясвіжскага замка Дамінік Геранім Радзівіл.


Наведвальнікі адправяцца на пошукі скарбаў у займальнай тэатралізаванай квэст-экскурсіі «Па слядах апосталаў» і ўбачаць тое, што ў звычайныя дні недаступна.


А ў Цэнтральным двары разгарнецца маштабная сцэнічная тэатралізаваная праграма «Музейная ноч. У эпоху ампіру».


Вас чакае выступ клубаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі, тагачасныя салонныя гульні, займальныя майстар-класы і навучанне танцам таго часу. Будзе таксама выступ музычнага гурта «Хмельны вір».


Кошт адзінага ўваходнага білета: — 19 рублёў (для дарослых); — 11 рублёў (для навучэнцаў). Кошт білета на праграму ў Цэнтральным двары «Музейная ноч. У эпоху ампіру» — 6 руб.




Вам можа быць цікава

Выстава «Каб адчуваць» у Гродне

11.06.2026 16:00 - 19.07.2026 18:00 Новы Замак (Сенатарская зала) (вул. Замкавая, 20)

Дэгустацыя купальскага піва ў Вільні

13.06.2026 (16:00 - 20:00) Zołak Micro Art Residence (Vytenio gatvė 50d)

Акустычны гіг у Варшаве

19.06.2026 (18:00 - 21:00) Beer Station Praga (ul. Ząbkowska 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ