Ноч музеяў у Беластоку

17.05.2025 15:00 - 23:30 ------------ Бясплатнае

 

У суботу, 17 траўня, ініцыятыва «Актыўнымі Быць Файна» запрашае на Ноч музеяў у Беластоку. Збор — перад галоўным уваходам у Оперу (ul. Odeska 1).





Праграма такая:


 15:00 Пікнік АБФ на даху Оперы Калі надвор’е будзе спрыяльным, паднімецеся на аглядную пляцоўку оперы. Бярыце канапкі, фрукты і пледзікі.

 17:00 — Візіт у Оперу і Філармонію Падляскую, агляд дзвюх выстаў: «Oblicza muzyki» — юбілейная экспазіцыя, прысвечаная гісторыі і людзям оперы; Касцюмы з мюзікла «Vesper» — унікальная магчымасць убачыць сцэнічныя строі з вядомага мюзікла.

 19:00 — Музей Людвіка Заменгофа Паглыбіцеся ў свет эсперанта і культурнай разнастайнасці.

 20:30 — Музей гісторыі медыцыны і фармацыі Размешчаны ў падвалах Палаца Браніцкіх, музей прапануе погляд на гісторыю медыцыны і фармацыі ў рэгіёне.

 22:00 — Галерэя імя Слендзінскіх (пл. Касцюшкі 4)

Завершыце вечар у мастацкай атмасферы з выставай «Zwierzyniec w sztuce» і канцэртам Кацярыны Вадонасавай (у 23.00).

У канцэрце таксама бяруць удзел:

  Ганна Ляпяшкевіч — беларускія цымбалы;
 Ігар Палынскі — гітара;
 Стафанія Ваданосава — скрыпка, вакал.



Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы ўнізе.



Вам можа быць цікава

Вечары Велікодных віншаванняў у Мінску

10.04.2026 19:30 - 29.05.2026 21:00 Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9)

Выстава Алены Рабкінай «Zone of Turbulence» ў Берліне

17.04.2026 19:00 - 15.05.2026 21:00 PAKD Gallery (An d Mole 9, Ostkreutz)

Ноч музеяў у Магілёве

15.05.2026 (18:00 - 23:00) абласны мастацкі музей імя П. Масленікава (вул. Міронава, 33)

NAVIBAND у Варшаве

23.05.2026 (20:00 - 22:00) PROGRESJA (Fort Wola 22)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ