НОЧ МУЗЕЯЎ У МІНСКУ: «Начныя сны пра Японію» у цэнтры сучасных мастацтваў

20.05.2023 - 21.05.2023 20:00 - 00:30 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47) 20 рублёў

У Нацыянальным цэнтры сучаснага мастацтва — «Начныя сны пра Японію».



Дата: 20 траўня

Час: з 20.00 да 00.30

Месца: НЦСМ, пр-т Незалежнасці, 47, Мінск


Горад засынае, прачынаецца [японская] мафія і прывіды!

20:00-21:00 — Экскурсія ад арт-куратаркі Дзіны Даніловіч.

Адна з куратарак выставы японскай графікі Дзіна Даніловіч раскажа аб знакамітых японскіх майстрах і бліжэй пазнаёміць з беларускімі аўтарамі з экспазіцыі.

20:00-00:00 — Перфоманс па стварэнні скульптуры паводле гравюр Японіі ад Крысціны Анішчанкі.

 Спадарыня Крысціна створыць скульптуру з гліны паводле гравюр Японіі прама на вачах гасцей вечара. Назірайце за працэсам лепкі, задавайце пытаннечкі і смела прыкладвайце свае пальцы і рукі да будучага тварэння.

20:00-20:20 / 20:30-20:50 / 21:00-21:20 / 21:30-21:50 — Арт-медытацыя са спеўнымі чашамі, японскай флейтай сякухаці і посахам дажджу — а яшчэ дэгустацыя гарбаты.

20:45-22:15 — Японскі сэт ад DJ Яdzik.

Паўтары гадзіны самай актуальнай японскай музыкі ў апрацоўцы DJ Яdzik дапамогуць пагрузіцца ў японскую культуру не толькі XIX стагоддзя.

22:00-23:00 — Майстар-клас «Каліграфічнае маляванне карпа які плоскім пяром» ад Леры Каплан. Карп Коі — сімвал поспеху і зацятасці ў дасягненні мэты. Карпы плывуць супраць плыні, таму гэтая рыбка ўвасабляе зацятасць і сілу. На майстар-класе вы намалюеце свайго ўсемагутнага карпа плоскім пяром.

22:30-23:30 — Лекцыя аб японскіх ёкаях, прывідах і духах ад Ірыны Лампе. Спадарыня Ірына падзеліцца сваёй топ-пяцёркай самых страшных і жахлівых дэманаў, злёгку класіфікуючы іх, а таксама раскажа, якімі бываюць духі і прывіды і каго варта палохацца.

23:00-00:00 — Лекцыя і майстар-клас «Кінцугі» ад Маргарыты Токаравай. Паслухайце лекцыю ад культуролага Маргарыты Токаравай аб японскай тэхніцы кінцугі і яе месцы ў філасофіі і мастацтве Японіі, выберыце элементы карцін і фатаграфій, якія вам здадуцца блізкімі, і стварыце унікальныя калажы, абапіраючыся на ідэю мастацтва кінцугі.

Таксама будзе:

 Інтэрактыўны ART

Электронны квэст па выставе

 Іммерсіўны фільм «Сны пра Японію»


Квіток — 20 рублёў.




Вам можа быць цікава

Свята «З народзінамі, Марк!» у Віцебску

07.07.2025 (17:00 - 19:00) дом-музей Марка Шагала (вул. Пакроўская, 11)

Фестываль абуджаных TUTAKA пад Беластокам

10.07.2025 13:00 - 13.07.2025 23:00 Паляна Барык (каля вёскі Гарадок на Падляшшы)

Спектакль «Па што ідзеш, воўча?» ў Авіньёне

15.07.2025 (20:30 - 22:00) Le Rouge Gorge (Place de la Mirande)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ