НОЧ МУЗЕЯЎ У МІНСКУ: У музеі Якуба Коласа — праграма «Кола(с) часу»

20.05.2023 14:00 - 23:00 музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) 6 рублёў

У музеі Якуба Коласа — праграма «Кола(с) часу».



 Дата: 20 траўня

Час: 14.00 — 00.00

Месца: музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5, Мінск


Наведвальнікі змогуць стаць уладарамі своеасаблівага рухавіка часу, у адну і тую ж хвіліну знаходзячы магчымасць пагуляць, патанчыць, паслухаць музыку, стаць тэатралам, намаляваць карціну свайго лёсу, агледзець цікавыя выставачныя праекты і... павандраваць па самых сакрэтных куточках музея.

Музейная сядзіба 14.00 — 15.30 — выступленне тэатра пантамімы МДЛУ «Мімы спяшаюцца на дапамогу».

14.00 — 19.00 — магчымасць вырабу памятных магнітаў і значкоў для кожнага ўдзельніка мерапрыемства.

 Зона альтанкі

15.00 — 19.00 — інтэрактыўная пляцоўка з займальнымі настольнымі гульнямі для дзяцей і дарослых. Разынка — музейная настольная гульня «Жыццё па Коласу»

16.00 — 17.00 — майстар-клас па вырабе паштовак у тэхніцы квілінг.

15.00 — 19.00 — гульня-квэст «У грыбы з дзядзькам Якубам» (кожную гадзіну).

Выставачная зала

15.00 −18.00 Пляцоўка «Беларускага гістарычнага часопіса»

 Актыўнасці:

• Сінквейн для Коласа

• «Знайдзі пару» (квіз па паэтычных творах песняра)

• Паштоўка да 100-годдзя паэмы «Новая зямля»

Зона каля часовай экспазіцыі «У хвалях няспыннага руху...»

 15.00 — 16.00 — майстар-клас па традыцыйных беларускіх танцах ад фальклорнага ансамбля «Млынок». Гульні і спевы. Кіраўніца — Дар’я Мардань.

16.00 — 18.00 — танцы пад народныя інструменты ад музыкі і этнографа Алеся Лася.

 18.00 — 19.00 — гурт «Арацэя» прэзентуе новы альбом «Галкі»!

Арацэя — гэта музыка ў стылі world music, folk. Іх выступленне стане сапраўднай «фолк-дыскатэкай»! Можна танчыць да ўпаду, зачаравацца прыгожымі старажытнымі беларускімі песнямі, пазнаёміцца з цікавымі музычнымі інструментамі. Акунуцца ў атмасферу колавай ліры, ірландскага бузукі, жалейкі, перкусіі, адчуць энэргію аўтэнтычнага вакалу.

Вялікая гасцёўня 14.00 — 15.00 спектакль ад студыі «Бусы» «Беласнежка VS Папялушка»

Уваходны квіток — 10 рублёў (колькасць месцаў абмежавана!)

22.00 — 23.00 монаспектакль Златы Глотавай «Агата вяртаецца дадому»

Каму будзе цікава? Дзеці і падлеткі ад 8 да 14 гадоў і іх бацькі, педагогі, псіхолагі і ўсе, хто любіць страшна-цікавыя гісторыі.

Уваходны квіток 15 рублёў (месцаў абмежавана!)

Вялікая гасцёўня

15.00 — 16.00 — акцыя «Вольны раяль».

20.05 — 21.00 — канцэрт гітарнай музыкі навучэнцаў музычнага каледжа імя М. І. Глінкі «Ад Барока да суЧАСнасці».

Адкрытая тэраса, ІІ паверх

 15.00 — 16.00 — мастар-клас па жывапісе.

16.00 — 17.00 — майстар-клас па роспісе эка-торбы (колькасць месцаў абмежавана!).

18.00 — 19.00 — «Учора. Сёння. Заўтра.» Сеанс арт-тэрапіі.

Уваходны квіток — 15 рублёў (колькасць месцаў абмежавана!)

Вялікая гасцёўня, фае 2-га паверха, кабінет Данііла Міцкевіча

14.00 — 23.00 — «Паралелі». Інтэрвенцыя мастацкіх работ скульптара Максіма Петруля ў мемарыяльнай прасторы экспазіцыі другога паверха музея Якуба Коласа.

16.00 — 17.30 — куратарская экскурсія М. Петруля па выстаўцы «Паралелі».

14.00 — 23.00 — «Выстаўка адной карціны» — «Майстар гадзіннікаў» Ю. Пэна з калекцыі Віцебскага абласнога краязнаўчага музея

19.00 — 20.00 — куратарская экскурсія па часовай экспазіцыі «Колас часу»

Экспазіцыйныя залы музея

 23.00 — 00.00 — «Музей навобмацак»: начная квэст-экскурсія па музею.


Кошт — 6 рублёў, а дзеткам да 7 гадоў — уваход вольны.





Вам можа быць цікава

Васільковыя пленэры ў музеі-дачы Васіля Быкава пад Мінскам

05.07.2025 14:00 - 26.07.2025 17:00 музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Сустрэча з праектам «о(б)суждаем» у Варшаве

12.07.2025 (20:00 - 22:00) Sky Hall Warszawa, Spektrum Tower (28 паверх), (Twarda 18,)

Спектакль «Экстрэмісты» ў Варшаве

16.07.2025 19:00 - 17.07.2025 21:00 Scena Przodownik (Olesińska 21)

Дзіма Нарышкін у Варшаве

20.07.2025 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ