Ноч музеяў у Віцебску

22.05.2026 18:00 - 22:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А) Бясплатнае
У пятніцу, 22 траўня, у Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча адбудзецца Ноч музеяў.

Праграма такая:

18.00 Каля помніка Марку Шагалу на пачатку Пакроўскай вуліцы пачнецца экскурсія-шпацыр «Па небе над Віцебскам»;

З 18.00 да 20.00 адбудзецца «неСупрэматычны квэст»: не проста шпацыр па залах, а гульня на ўвагу, логіку.

З 18.00 да 21.30 у Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча адбудзецца адкрытая калажная майстэрня.

Удзельнікі паразважаюць на тэму мастацтва і не толькі.

Аўтарам прапануецца творча пераасэнсаваць сусветную мастацкую спадчыну і стварыць свой унікальны калаж.

У 20.00 пачнецца паказ калекцыі аддзення «00,12» тэатра моды «Надзея» пад кіраўніцтвам дызайнеркі, мастачкі Надзеі Манцэвіч.

Яркія формы, чыстыя лініі і смелыя вобразы раскрыюць супрэматызм у сучасным гучанні.

З 19.00 да 20.30 творчая супольнасць @tkach_pro прапануе майстар-клас па лінагравюры.

На яго трэба зарэгістравацца праз дырэкт суполкі.

Уваход паўсюль вольны.


Вам можа быць цікава

Майстар-класы ў Мінску

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Выстава Міхаіла Ляўковіча «Пачуццё прыналежнасці» ў Мінску

27.08.2026 18:00 - 18.10.2026 17:00 арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Гданьску

29.09.2026 (19:00 - 20:40) Teatr Szekspirowski (Wojciecha Bogusławskiego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ