Ноч музеяў з Петрусём Броўкам у Мінску

17.05.2025 18:00 - 23:00 літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30) 10 рублёў

 

У суботу, 17 траўня, у літаратурным музеі Петруся Броўкі таксама ладзяць Ноч музеяў.





Акцыя будзе прысвечана таму, як бавілі вольны час, калі Пятрусь Броўка жыў на Карла Маркса, 30.

Без спешкі, без абавязкаў, без думак пра заўтра.

Падрыхтавалі праграму, дзе кожны можа знайсці нешта для сябе.

Вас чакае:

  • лекцыя «Вольны час Петруся Броўкі», якую правядзе даследчыца Карына Кушчанка

  •  лекцыя «Горад, людзі, архітэктура, мода» ад гісторыка Антона Дзянісава

  •  відэапаказ фільма «Каханая» («Беларусьфільм», 1965).


Таксама можна будзе наведаць майстар-клас па радыёэлектроніцы, сплесці авоську, пагуляць у савецкія настольныя гульні і паваражыць на картах Таро.


Дрэс-код — разняволены.
Прыходзьце ў вашых самых камфортных рэчах, што б гэта ні было!


Уваход — 10 рублёў. 





Вам можа быць цікава

Вечары Велікодных віншаванняў у Мінску

10.04.2026 19:30 - 29.05.2026 21:00 Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9)

Калажная майстэрня «Арт-прысутнасць» у Вільні

16.05.2026 (14:00 - 16:00) (паведамяць па рэгістрацыі)

Ноч музеяў у Гродне

16.05.2026 (19:30 - 23:30) Новы Замак (вул. Замкавая, 20)

Фестываль агню ў Мінску

22.05.2026 10:00 - 24.05.2026 23:00 заапарк (вул. Ташкентская, 40)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ