Ноч (не)расстраляных паэтаў у Вашынгтоне

06.11.2022 17:00 - 20:00 Saint Andrews Ukrainian Orthodox Cathedral of Metropolitan Washington DC Бясплатнае

6 лістапада, у нядзелю, беларусы Вашынгтона ладзяць імпрэзу «Ноч Расстраляных Паэтаў», каб ушанаваць памяць усіх бязвінна забітых падчас рэпрэсій 1930-х дзеячаў беларускай культуры.



Дата: 6 кастрычніка

Час: з 17.00 да 20.00 (час мясцовы)

Месца: Saint Andrews Ukrainian Orthodox Cathedral of Metropolitan Washington DC, Silver Spring, MD 


У праграме:

міні-рэквіем з запаленымі свечкамі

чытанне вершаў

прагляд тэматычных відэа і абмеркаванне трагічных падзей, якія пакінулі вялікі адбітак на развіцці беларускай культуры.


Далучайцеся!

Будзе файна, калі вы прачытаеце на імпрэзе верш рэпрэсаванага паэта альбо раскажаце пра кагосьці з іх. Калі маеце такое жаданне, пішыце ў прыват суполкі «Беларусы Вашынгтона» — арганізатары з радасцю дапамогуць з выбарам.


Таксама арганізатары маюць да ўдзельнікаў просьбу:

Памяшканне для імпрэзы ласкава далі ў карыстанне сябры з украінскай суполкі. Давайце аддзячым ім удзелам у дабрачынных зборах на патрэбы Украіны. Прыносьце з сабою, калі ласачка, цёплыя рэчы, цукеркі, якія засталіся з Хэлаўіна, ды любую іншую дапамогу.


Уваход вольны!






Вам можа быць цікава

Выстава “Шляхамі часу. Да 90-годдзя з дня нараджэння Мікалая Апіока” ў Мінску

27.02.2026 17:00 - 11.05.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава «Віцебск у лініях Давіда Якерсона» ў Віцебску

17.03.2026 10:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Чарнобыльскі шлях у Беластоку

26.04.2026 (17:00 - 19:00) Кансулят РБ (skwer Wolnej Białorusi 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ