Ноч паэтаў у Быдгашчы

29.10.2022 17:00 - 20:00 пляцоўка ля Музея быдгашскага канала (Staroszkolna 10) Бясплатнае

У суботу, 29 кастрычніка, беларусы Куявапаморскага ваяводства ладзяць вечар памяці «Ноч расстраляных паэтаў» і запрашаюць усіх далучацца.



Дата: 29 кастрычніка

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: пляцоўка ля Музея быдгашскага канала, Staroszkolna 10, Быдгашч 

85 гадоў таму, у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, у засценку НКУС расстралялі больш за сто чалавек — сярод іх было шмат творцаў і навукоўцаў.

Узгадайма ж ахвяр рэпрэсій праз іх творы. Будуць чытанні вершаў расстраляных паэтаў, гутаркі ды пачастункі, а таксама прыгожы перфоманс.

Вы таксама можаце прачытаць верш ці ўрывак — калі маеце такое жаданне, пішыце, калі ласачка, спадару Вітольду.

Спіс расстраляных у Чорную ноч можна знайсці тут. Шмат вершаў ёсць на «Беларускай палічцы».

Уваход вольны!



Вам можа быць цікава

«Халаднік-фэст» у Суле

13.06.2026 14:00 - 14.06.2026 19:00 парк гісторыі Сула (Стаўбцоўскі раён)

Вальжына Морт у Берліне

14.06.2026 (19:00 - 21:00) Haus für Poesie (Knaackstraße 97)

Квіз «Red Hot Chilli Peppa» ў Вільні

20.06.2026 (17:00 - 19:00) Baltas Ūsas (Šv. Ignoto, 16)

«Паўгадзіны кардыя» ўжывую ў Варшаве (18+)

30.06.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ