Ноч паэтаў у Гданьску

29.10.2023 19:00 - 21:00 Аблацкі цэнтр адукацыі і культуры (Elżbietańska 9/10) Бясплатнае

У нядзелю, 29 кастрычніка, беларусы Гданьска далучаюцца да акцыі «Ноч (не)расстраляных паэтаў». Беларускае культурнае таварыства «Хатка» ладзіць сустрэчу «(НЕ)РАССТРАЛЯНЫЯ. ДЫЯЛОГІ».





 Дата: 29 кастрычніка

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Аблацкі цэнтр адукацыі і культуры, Elżbietańska 9/10, Гданьск


Удзел бяруць:

Наста Кудасава, паэтка, аўтарка серыі новых вершаў, прысвечаных гадавіне «Чорнай ночы».

Алег Гарбуз, актор групы «Купалаўцы», прачытае вершы расстраляных паэтаў.

 Ягор Забелаў, беларускі акардэяніст, выступіць з адмысловай музычнай праграмай.

 Сяргей Будкін, арт-менеджар, аўтар ідэі і кіраўнік праекта «(НЕ)РАССТРАЛЯНЫЯ» выступіць з прамовай і распавядзе пра гісторыю праекта. 


Ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года — трагічная дата беларускай гісторыі ХХ стагоддзя. Сёння мы называем яе «Ноччу паэтаў», бо ў гэтыя дні аддаем пашану памяці нашых творцаў, знішчаных рэжымам.


 Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава «Дэпатрыяцыя» ў Варшаве

09.06.2026 18:00 - 26.06.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Купалле пад Тбілісі

28.06.2026 (06:45 - 22:00) (Асурэці)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ