Прэзентацыя артбука Кацярыны Массэ «Плод Дрэва тварэння» ў Мінску

22.05.2026 19:00 - 21:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13) Уваход — па квітку ў музей
У наступную пятніцу, 22 траўня, у музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца прэзентацыя артбука Кацярыны Массэ «Плод Дрэва тварэння: метадалогія і метафізіка творчасці».

Артбук «Плод Дрэва тварэння» — гэта плён шматгадовага досведу як паэткі ды мастачкі, ёсць грунтоўным тэкстава-візуальным даследаваннем творчай практыкі: ад вельмі прыкладных яе аспектаў да больш тонкіх псіхалагічных працэсаў і метафізічнага ўзроўню.

На імпрэзе аўтарка раскажа пра працэс стварэння кнігі, пазнаёміць з яе ўнутранай філасофіяй ды асноватворнымі ідэямі, зачытае некаторыя фрагменты і адкажа на пытанні.

Падчас прэзентацыі вы зможаце набыць кнігу, да таго ж вас чакае некалькі сюрпрызаў, сярод якіх = магчымасць атрымаць асобнік у падарунак.

Уваход — па квітку ў музей. Рэгістрацыі не патрэбна — проста прыходзьце.



Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ